Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Цікавая кніжная навінка

Цікавая кніжная навінка

16 лістапада 2022, 22:14 Выданні 59
Цікавая кніжная навінка

У тэлеперадачы  “Суразмоўцы”, якую вядзе славуты паэт Навум Гальпяровіч адразу некалькі ўдзельнікаў  з павагай узгадвалі творчасць спадара Янкі Сіпакова. Зацікаўлены гэтай акалічнасцю, набыў кнігу “Двое на  вуліцы” слыннага пісьменніка,  заслужанага дзеяча культуры Янкі  Сіпакова. У Новае  выданне   ўвайшлі   апавяданні,  напісаныя  аўтарам.    З   1980-х да пачатку  2000-х гадоў, а таксама аповесць “Жыві як хочаш”. Літаратурна-мастацкае выданне  пабачыла свет у выдавецтве “Чатыры чвэрці” з накладам 250 асобнікаў.

Янка Сіпакоў (1936-2011)  нарадзіўся ў в. Зубрэвічы Аршаскага раёна  Віцебскай вобласці у сялянскай сям’і. Падчас вайны бацькоў за сувязь з партызанамі закатавалі  фашысты. Пасля  дзесяцігодкі ў 1954-1955 г. быў супрацоўнікам шклоўскай раённай газеты “Чырвоны барацьбіт”. У 1960 г.  скончыў журфак БДУ. Працаваў у часопісе “Вожык” (1960-1973). З 1973 г. – загадчык аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі.  З 1989 г.- адказны сакратар  часопіса “Маладосць”. З 1993 г. загадваў рэдакцыяй літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя”. З  1997 г.  працаваў у часопісе “Беларусь”. З 1961 года ў Саюзе пісьменнікаў СССР. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу паэзіі  “Веча славянскіх балад”.

У мастацкім афармленні кнігі выкарыстаны фрагменты карцін члена Беларускага Саюза мастакоў Анатолія Концуба “Лодка  для дваіх”, “Паэт” (2015), “Палёты і падзенні”(2002), “Канікулы” (2004).

Асабіста мне спадабаліся  апавяданні “Суседка”, “На выставе”, “Экскурсія”, “Адам і Марыля”… Вельмі арыгінальна напісана аповесць “Жыві, як хочацца”. Раю  набыць і пачытаць  кнігу чытачам нашай газеты!

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
У Кітаі адкрылі самы доўгі марскі мост
У свеце

У Кітаі адкрылі самы доўгі марскі мост

23 кастрычніка 2018, 11:5315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

29 лістапада 2022, 13:5614
Далучайцеся да нас