Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Galeria Karstadt Kaufhof зачыніць траціну філіялаў

Навіны Германіі. Galeria Karstadt Kaufhof зачыніць траціну філіялаў

16 лістапада 2022, 22:21 У свеце 24
Навіны Германіі. Galeria Karstadt Kaufhof зачыніць траціну філіялаў

Апошняя буйная група ўнівермагаў Германіі, Galeria Karstadt Kaufhof (GKK), была змушана зноў звярнуцца да федэральнага ўрада па субсідыі, каб прадухіліць сваё банкруцтва, гіганту рознічнага гандлю пагражае далейшае закрыццё філіялаў. Пра гэта паведаміў у панядзелак прадстаўнік кампаніі ў Эсэне. Гэта ўжо другі,  за два гады, выпадак, калі гэтай буйной сетцы, створанай у выніку зліцця Karstadt і Kaufhof, даводзіцца звяртацца ў суд па справах пра сваю фінансавую негрунтоўнасць.

Як паведаміў “Frankfurter Allgemeine Zeitung” кіраўнік GKK Мігель Мюленбах, сетку філіялаў гіганта рознічнага гандлю давядзецца “скараціць прынамсі на траціну” падчас працэдуры фармавання фінансавага “ахоўнага парасоніка”. Звальненні на вытворчасці непазбежныя. У наш час група па-ранейшаму кіруе 131 універмагам у 97 гарадах Германіі, у якіх працуюць 17000 супрацоўнікаў.

Гэта ўжо другі выпадак, за два гады, калі група ўнівермагаў, створаная ў выніку зліцця Karstadt і Kaufhof, вымушана звярнуцца ў суд па справах пра сваю фінансавую негрунтоўнасць. Дадзеная сітуацыя звязана з тым, што GKK ужо даводзілася шукаць выратавання ў працэдуры стварэння “фінансавай падушкі” падчас першага лакдаўну, абумоўленага пандэміяй каронавіруса ў красавіку 2020 года. Працэдура банкруцтва доўжылася да канца верасня. У выніку, агульная сітуацыя прывяла да моцных скарачэнняў – зачыніліся каля 40 філіялаў, і парадку 4 000 супрацоўнікаў пазбавіліся сваіх працоўных месцаў. Было спісана больш за два мільярды еўра доўгу, якія павінны былі даць кампаніі новы старт.

 

680 млн еўра дапамогі

Аднак надзеі на тое, што пасля гэтага кампанія змо-жа паспяхова стартаваць, вызваліўшыся ад грузу шматлікіх старых праблем, не апраўдаліся: напачатку 2021 года GKK атрымала 460 млн еўра ад дзяржаўнага фонду эканаміч-най стабілізацыі, а праз усяго некалькі месяцаў – яшчэ адзін крэдыт. У агульнай суме – у рамках дзвюх кампаній па аказанні дапамогі – Фонд эканамічнай стабілізацыі (WSF) выдзеліў гіганту рознічнага гандлю 680 млн еўра. Аднак кампанія не толькі не стабілізавала фінансавую сітуацыю, але таксама не здолела пагасіць папярэднія даўгі і не вярнула дзяржаве грошы падаткаплатнікаў.

У апошнія некалькі дзён стала зразумела, што прадпрынятых раней мер недастаткова для забеспячэння стабільнасці, неабходнай кампаніі для выжывання ва ўмовах спаду спажывання, выкліканага вайной ва Украіне і высокім узроўнем інфляцыі.

Пару тыдняў назад у лісце, адрасаваным супрацоў-нікам GKK, Мюленбах папярэдзіў, што прадпрыемства знаходзіцца “ў пагрозлівай сітуацыі” з-за рэзкага росту коштаў на энерганосьбіты і падзення пакупной здольнасці жыхароў Германіі. Для працягу працы Galeria Karstadt Kaufhof патрабуюцца “свежыя грошы”. Па інфармацыі агенцтва dpa, гэтая сума складае больш за 200 млн еўра.

 

Спрэчкі з нагоды дзяржаўнай дапамогі

Падобная падтрымка дзяржавы справакавала пачатак шматлікіх дыскусій. Яе крытыкі завуць бізнэс-мадэль кампаніі састарэлай, указваюць на непрыняцце да ўвагі такога факту, як рынкавая канкурэнцыя і кажуць пра адказнасць за сітуацыю ўладальніка Galeria Karstadt Kaufhof, аўстрыйскага мільярдэра ў сферы нерухомасці Рэне Бенка. Каб новы траншаў дзяржаўнай дапамогі быў ухвалены Еўракамісіяй, яму трэба ўнесці 50% ад сумы крэдыту. Але пакуль ніякіх намераў з яго боку зроблена не было. Эканамічныя эксперты настроены скептычна: яны мяркуюць, што субсідаваць GKK у чарговы раз недальнабачная, бо гэтыя грошы проста згараць. У той час як прыхільнікі дзяржаўнай дапамогі, насупраць, паказваюць на велізарнае значэнне сеткі ўнівермагаў Galeria Karstadt Kaufhof для надання адмысловай прывабнасці многім гарадскім цэнтрам.

Паводле СМІ.

FOTO: FREEPIK.COM/ @ WIRESTOCK

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Далучайцеся да нас