Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Унучка і праўнучка Якуба Коласа наведалі Слонім

Унучка і праўнучка Якуба Коласа наведалі Слонім

9 лістапада 2022, 07:22 Культура 58
Унучка і праўнучка Якуба Коласа наведалі Слонім

У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа пабывалі ўнучка Якуба Коласа Вера Міцкевіч і праўнучка Васіліна Міцкевіч.


Калі Вера Данілаўна часты госць у Слоніме, то Васіліна Валер’еўна прыехала ў горад над Шчарай упершыню. Для іх пісьменнік Сяргей Чыгрын наладзіў невялікую экскурсію па цэнтры Слоніма. Падчас сустрэчы з чытачамі і бібліятэкарамі, са школьнікамі і настаўнікамі Вера і Васіліна Міцкевічы падзякавалі слонімцам за цёплы прыём, а таксама прэзентавалі кнігу “Табой я жыў, табой жыву…”, прысвечаную жонцы Якуба Коласа Марыі Дзмітрыеўне. Госці наведалі ў бібліятэцы музей беларускай кнігі, які складаецца з трох залаў. Першая зала, прысвечана Якубу Коласу, другая зала – літаратурнай Слонімшчыне, трэцяя – Алегу Лойку. А потым пабывалі на экскурсіі ў Жыровічах. У падарунак бібліятэцы яны пакінулі кнігі.
Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3421
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1419
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1916
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

28 лістапада 2018, 15:0316
Далучайцеся да нас