Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пачалася рэстаўрацыя 500-гадовага храма ў Мураванцы

Пачалася рэстаўрацыя 500-гадовага храма ў Мураванцы

2 лістапада 2022, 07:49 Навіны 101
Пачалася рэстаўрацыя 500-гадовага храма ў Мураванцы

Свята-Раства-Багародзіцкая царква, што знаходзіцца ў папярэднім спісе ЮНЕСКА ад Рэспублікі Беларусь, атрымала грант ад дзяржавы для яе захавання. Да канца года запланаваны работы па фасадах і рамонт меднага даху. Рэстаўрацыйныя работы бу-дуць праводзіцца пад кіраўніцтвам Алены Шчаснай.

Свята-Раства-Багародзіцкая царква – праваслаўны храм у вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласці. Помнік абарончага дойлідства, што мае стылявыя прыкметы беларускай готыкі з элементамі рэнесансу. Паводле археалагічных даследаванняў, была пабудавана паміж 1524 і 1542 гадамі. У 1656 годзе, падчас вайны з Расіяй, і ў 1706 годзе, падчас Паўночнай вайны, царква была моцна пашкоджана. Адноўлена ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Падчас Першай сусветнай вайны нямецкая армія выкарыстоўвала памяшканне царквы ў якасці склада правізіі. У міжваеннай Польшчы храм быў ператвораны ў рымска-каталіцкі касцёл, а ў 1990 годзе савецкі ўрад перадаў царкву праваслаўным вернікам.

Як бачым, сучасны выгляд і выгляд у ХІХ ст. значна адрозніваюцца. Цікава, куды рушаць рэстаўратары?

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас