Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Літаратурна-музычная праграма да Дня маці

Літаратурна-музычная праграма да Дня маці

2 лістапада 2022, 07:13 Грамадства 72
Літаратурна-музычная праграма да Дня маці

Пры ўсёй разнастайнасці святаў, ёсць асаблівыя, напоўненыя сваёй непаўторнай атмасферай… Атмасферай цяпла і дабрыні. Міжнародны дзень маці – з’яўляецца менавіта такім асаблівым святам. Мама – захавальніца сямейнага агменя, самы родны, самы дарагі чалавек на свеце.

14 кастрычніка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ладзілася літаратурна-музычная праграма “Мы будзем вечна праслаўляць жанчыну, чыё імя маці!”.

Адкрылі святочную праграму вядоўцы, якія павіншавалі гасцей, шчыра пажадалі ім здароўя, дабра, любові і даўгалецця, шчасця, бадзёрасці, душэўнага спакою. Яны нагадалі прысутным пра гісторыю ўзнікнення свята Дня маці, пра яго сувязь з рэлігійным святам Пакроў Прасвятой Багародзіцы.

Гасцей чакалі вакальныя нумары ў выкананні юных талентаў Лідскай дзіцячай школы мастацтваў А. Кнутовіч і Э. Івуць, а таксама перад прысутнымі выступіў педагог дадатковай адукацыі Лідскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі В.Ю. Жыдаловіч. А як мілагучна прагучалі вершы, прысвечаныя маці, якія выразна прадэкламавалі студэнты гуманітарнага аддзялення Лідскага каледжа.

Прыемным сюрпрызам для шматлікай аўдыторыі стала выступленне мясцовай паэтэсы Алы Вадзімаўны Юшко, сябра літаратурнага аб’яднання “Суквецце”, якая прачытала свае вершы ў гонар маці. Якой душэўнай цеплынёй яны адклікнуліся ў сэрцы ўдзельнікаў мерапрыемства!

Мерапрыемства атрымалася цёплым і адкрытым, і кожная з прысутных жанчын пакінула гэты дзень у сваім сэрцы.

Загадчык аддзела бібліятэчнага

маркетынгу ДУК “Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы”

Дар’я  Марцінкевіч.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0815
Далучайцеся да нас