Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
75-годдзе Юркі Голуба ў Зэльве

75-годдзе Юркі Голуба ў Зэльве

2 лістапада 2022, 08:08 Грамадства, літаратура 69
75-годдзе Юркі Голуба ў Зэльве

На могілках у вёсцы Горна Зэльвенскага раёна на магіле паэта Юркі Голуба (1947-2020) адкрылі надмагільны помнік. Зэльвенскі святар айцец Георгій асвяціў помнік.

Добрае слова пра Юрку Голуба сказалі жонка паэта Кацярына Голуб і пісьменнік Міхась Скобла. Падчас адкрыцця і асвячэння помніка на могілках у Горна прысутнічалі сваякі паэта, а таксама пісьменнікі Валянцін Дубатоўка, Янка Трацяк, Ала Петрушкевіч і Сяргей Чыгрын. Пасля могілак усе наведалі вясковую хату, дзе прайшло маленства і школьныя гады Юркі Голуба, і пачаставаліся горнаўскім вінаградам.

 

У Зэльвенскай школе мастацтваў адбылася вечарына, прысвечаная 75-годдзю паэта-земляка Юркі Голуба (1947-2020). Землякі шчыра прыгадвалі свайго таленавітага паэта, чыталі ягоныя вершы, паказвалі рэдкія фотаздымкі.

Настаўнік Юркі Голуба Леанід Ган успомніў Голуба-школьніка, які быў “крэпкім хлопчыкам і займаўся спортам”. Жонка паэта Кацярына Голуб успомніла маладосць з Юркам, адзначыла, што ён быў вельмі добрым мужам, клапаціўся пра сваіх дзяцей, выхоўваў іх, а яшчэ:

– Юрка быў вельмі інтэлігентным чалавекам, шчырым, спакойным, разважлівым, вельмі любіў сяброў, літаратуру, кнігі, – адзначыла Кацярына Пятроўна.

Пісьменнік Сяргей Чыгрын прыгадаў цікавыя сустрэчы з Юркам Голубам, успомніў іх апошнюю сустрэчу ў Гародні, размовы пра пісьменнікаў, прыгадаў, як Юрка Голуб пачаў перакладаць вершы французскіх паэтаў на беларускую мову. Напрыканцы вечарыны Кацярына Голуб падаравала ахвочым аднатомнік Юркі Голуба “Дыханне трыснягоў”, які падрыхтаваў Міхась Скобла.

Аксана Шпак, фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека
Грамадства

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека

14 жніўня 2019, 14:3314
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4713
Далучайцеся да нас