Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
25-годдзе “Нашага слова” ў Лідзе

25-годдзе “Нашага слова” ў Лідзе

2 лістапада 2022, 08:16 Выданні, Грамадства 23
25-годдзе “Нашага слова” ў Лідзе

23 кастрычніка  на аграсядзібе “Гасьціна” ў Песках Лідскага раёна прайшоў яшчэ адзін Багач – сціплае падвядзенне вынікаў дзейнасці грамадзянскай супольнасці Лідчыны ў 2022 годзе.

Сёлета гэтая імпрэза супала з 25-годдзем пачатку выдання газеты “Наша слова” ў Лідзе, таму ў зале прысутнічалі многія актывісты, валанцёры і ветэраны гэтага 25-гадовага чыну, сярод іх той жа Станіслаў Карабан, які гадоў 15 штотыдзень насіў 10 асобнікаў “Нашага слова” ў гарадскую лазню, ці Сяржук Чарняк, які раздаваў газету на мінірынку на Слабадзе ды іншыя.

А да ведама шырокіх масаў – 1-шы лідскі нумар “Нашага слова” быў падрыхтаваны ў канцы кастрычніка 1997 года, выйшаў за 1 лістапада і быў прэзентаваны ў Свіслачы на свяце ў гонар паўстанцаў 1863 года на Дзяды 1997 года.

Канва вечарыны ткалася як інфармацыя рэдактара “Нашага слова” Станіслава Судніка пра сітуацыю ў грамадскім жыцці Лідчыны ў 2022 годзе і выбарачна ў мінулыя гады. Інфармацыя разбаўлялася песнямі ў выкананні барда і валанцёра “Нашага слова” Сержука Чарняка на словы таго ж рэдактара, а яшчэ і паэта Станіслава Судніка. Было падрыхтавана 10 песень, прагучала восем, бо песні – песнямі, а і сяброўскае застолле было ў праграме. Смачная юшка, дранікі, ну і адна-другая кварта блукалі па стале.

Гаспадар сядзібы Віталь Карабач, які ў свой час нямала папрацаваў і валанцёрам па распаўсюджанні “Нашага слова” на Лідчыне, добра пастараўся пры арганізацыі вечарыны.

Не было юбілейных медалёў, ганаровых грамат і прэмій, але была цёплая сяброўская атмасфера і вера ў светлую будучыню краіны і нацыі.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4515
Далучайцеся да нас