Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
75 гадоў з дня нараджэння Юркі Голуба

75 гадоў з дня нараджэння Юркі Голуба

30 кастрычніка 2022, 06:33 Культура 40
75 гадоў з дня нараджэння Юркі Голуба

Юрка Голуб (20 кастрычніка 1947, в. Горна, Зэльвенскі раён – 12 кастрычніка 2020) – беларускі празаік, паэт, журналіст.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Выпускнік Зэльвенскай СШ. Скончыў філфак БДУ. З 1970 году жыў у Гародні, працаваў на абласным тэлебачанні. З 1978 года – загадчык аддзелу культуры абласной газеты “Гродзенская праўда”, выдаў некалькі нумароў часопіса “Галасы”, куды ўключаліся творы з літаратурнай старонкі абласной газеты. З 1979 годf – загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гарадзенскага абласнога тэлебачання і радыё. Вядовец тэлепраграмы “Гродзеншчына літаратурная”. Аўтар кніг паэзіі “Гром на зялёнае голле”, “Дрэва навальніцы”, “Векапомнае поле”, “Сын небасхілу”, “Поруч з дажджом”, “Зажураны камень”, “Брама зімы”, “Багра”. На польскай мове ў перакладзе Яна Леанчука ў 2006 г. выйшла кніга “З-над Нёманскіх краёў”. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. 10 гадоў узначальваў Гарадзенскую абласную арганізацыю Саюза беларускіх пісьмен-нікаў. Сябар Саюза пісьменьнікаў СССР з 1971.

19, 20, 21 кастрычніка ў Лідзе, Гародні, Зэльве пройдуць прэзентацыі пасмяротнай кнігі Юркі Голуба “Дыханне трыснягоў”.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"
Мова

"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"

7 сакавіка 2026, 22:3915
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
Далучайцеся да нас