Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Свята бульбы “Бульбачка-беларусачка” прайшло ў Лідскім раёне

Свята бульбы “Бульбачка-беларусачка” прайшло ў Лідскім раёне

26 кастрычніка 2022, 07:37 Культура 32
Свята бульбы “Бульбачка-беларусачка” прайшло ў Лідскім раёне

У мінулую нядзелю ў аграмястэчку Гуды Лідскага раёна прайшло свята бульбы “Бульбачка-беларусачка”. Мерапрыемства разгарнулася на адкрытай пляцоўцы каля Гудскага цэнтра творчасці і вольнага часу. Арганізатарамі сустрэчы была падрыхтавана насычаная праграма.

Перад гледачамі выступілі народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” і салісты Лідскага эстраднага аркестра. На працягу ўсяго свята вядоўцы паднімалі гасцям настрой. Галоўная гераіня імпрэзы Бульбачка-беларусачка правяла цікавыя конкурсы і ўручыла падарункі.

 Гэтае брэндавае мерапрыемства праходзіць у раёне не першы год. РСУП “Саўгас “Лідскі” даўно вядомы сваімі элітнымі гатункамі бульбы. Карыстаюцца попытам сярод насельніцтвы “Пажыткі”, “Нара”, “Лель”, “Авацыя” і “Маніфест”. А наогул, у кнізе Narbutt Teodor. Dzieje narodu litewskiego. T. 9. Wilno, 1841. S. 73 Леанід Лаўрэш знайшоў наступную фразу: “Бульба ў Літве атрымала вядомасць толькі ў другой палове XVIII стагоддзя; паводле эканамічных рэестраў у маёй вёсачцы садзіць гэтую расліну ў агародзе першы раз пачалі ў 1763 годзе, і, падобна, што так было ва ўсім Лідскім павеце”. Для Нарбута ў 1841 г. – “толькі”, а для нас ужо – “ого-го, як даўно!”

А як казала галоўная гераіня камедыі “Дзяўчаты” Тося Кісліцына, бульба – універсальны прадукт, з якога можна прыгатаваць шмат страў. Піражкі з бульбачкай і грыбамі, клёцкі, дранікі, бабка ў збанку, бульбянікі, смажаная бульбачка з цыбуляй і скваркамі. Менавіта гэтымі і іншымі разнастайнымі стравамі частавалі мясцовыя гаспадыні ўсіх аматараў свята.

 – Падзялюся з чытачамі незвычайным рэцэптам дранікаў-запарнікаў, – распавяла загадчыца Беліцкага Дома культуры Тарэса Шаўлюк. – Неабходна нацерці бульбу на дробную тарку. Затым запарыць (практычна давесці да кіпення) сыроватку. Заліваем ёй працёртую бульбачку, змешваем і даём астыць. Дадаём у гэтую сумесь нацёртую цыбулю, яйкі, муку і соль. Трэба дамагчыся такой кансістэнцыі, каб цеста атрымалася не занадта густым. Смажым дранікі на сланечнікавым алеі і падаём са смятанай.

 – Мы адмыслова прыехалі з мужам Станіславам на свята з горада. Прачыталі ў газеце пра мерапрыемства і захацелася паўдзельнічаць. Я планую пазнаць новыя рэцэпты падрыхтоўкі страў з бульбы і падзяліцца ўласным досведам. Спадабалася тушаная бульбачка з баварскімі каўбаскамі. Вельмі смачна! – распавяла Алена Муліца.

 Яшчэ адна сям’я таксама прыехала з Ліды. Сужэнцы Юлія і Аляксандр Галавач дазналіся пра бульбяное свята з сацыяльных сетак.

– Не шкадуем, што разам з дочкамі Мартай і Дашанькай сёння прысутнічаем тут. Атмасфера проста ўзрушальная. Мне, як гаспадыні і маладой маме, хочацца папоўніць сваю кулінарную скарбонку новымі рэцэптамі. Буду песціць родных і блізкіх, – прызналася лідзянка.

http://lidanews.by/news/dosug/26870news.html

Павод. Анжалікі Звярко.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4918
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3217
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0815
Далучайцеся да нас