Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр беларускі пісьменнік Алесь Жук

Памёр беларускі пісьменнік Алесь Жук

26 кастрычніка 2022, 07:52 Грамадства, Культура 149
Памёр беларускі пісьменнік Алесь Жук

На 76-м годзе жыцця памёр беларускі пісьменнік і перакладчык Алесь Жук, паведамляе “Суполка беларускіх пісьменнікаў”.

Алесь Жук нарадзіўся 1 красавіка 1947 года ў вёсцы Клешаў Слуцкага раёна. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць”, інструктарам ЦК КПБ, галоўным рэдактарам газеты “Літаратура і мастацтва”, сакратаром праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў (ліквідаванага восенню 2021 года па рашэнні Вярхоўнага суда), намеснікам галоўнага рэдактара Палымя”, галоўным рэдактарам часопісаў “Нёман” і “Беларусь”. Аўтар кніг “Асеннія халады”, “Паляванне на старых азёрах”, “Зоркі над палігонам”, “Не забывай мяне”, “Па саннай дарозе”, “Паўстанак вяртання”, “Паляванне на Апошняга Жураўля”. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі, літаратурнай прэміі Беларусі імя Івана Мележа. У аповесці “Чорны павой” (1986) упершыню ў сваёй творчасці Алесь Жук звярнуўся да прыгодніцка-дэтэктыўнага жанру. Да самых значных твораў пісьменніка належыць аповесць “Праклятая любоў”, што ўвайшла ў аднайменны зборнік (1991, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1992). З новых твораў А. Жука, напісаных у апошнія гады, вылучаюцца апавяданні “Душа над чыстым полем” і “Партызан”, а таксама “Сны пра маму”.

А. Жук адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якога вызначаліся тэматычнай разнастайнасцю, грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове і з’яўляюцца роздумамі над жыццём, пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, жыццёвыя праблемы і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавекам самога сябе, адносіны да працы, да прыроды.

Вікіпедыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас