У восеньскім календары ёсць незвычайная дата, калі сэрца перапаўняецца пачуццём глыбокай удзячнасці, калі хочацца выказаць словы падзякі, быць асабліва ўважлівымі да людзей – гэта 1 кастрычніка або Міжнародны дзень сталых людзей. У гэты дзень супрацоўнікі філіялаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” і актыўныя чытачы выказвалі словы ўдзячнасці за шматгадовую добрасумленную працу, за іх мудрасць і сардэчнасць.
У перыяд з 27 верасня па 6 кастрычніка 2022 года на Гарадзеншчыне была аб’яўлена 12-я дэкада “Залаты ўзрост”. Бібліятэкамі Лідчыны арганізаваны і праведзены гадзіны ўспамінаў, літаратурна-паэтычныя гадзіны, вечары адпачынку і зносін, літаратурна-музычныя вечары з канцэртнымі нумарамі.
Старт дванаццатай дэкады “Залаты ўзрост” у ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” адзначылі акцыі-віншаванні пажылых чытачоў і калег.
Супрацоўнікі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы 30 верасня павіншавалі сваіх старэйшых чытачоў з цудоўным святам – Міжнародным днём сталых людзей. Акцыя-віншаванне “Восень жыцця – толькі ў пашпарце” была поўная павагі, шчырасці і падзякі.
Тым жа днём бібліобус ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” выехаў на маршрут “Паперня-Дылева-Мейры” не толькі з мэтай даставіць да чытачоў кнігі, газеты і часопісы, але і павіншаваць іх са святам. Для чытачоў прайшла акцыя-віншаванне “З падзякай да старэйшага пакалення…”. Гэтая акцыя – даніна павагі мудрым, з вялікім жыццёвым вопытам людзям. Бібліятэкар павіншавала чытачоў старэйшага пакалення з надыходзячым святам, у іх адрас гучалі самыя сардэчныя пажаданні.
У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 3” для чытачоў старэйшага пакалення прайшла сустрэча “Днём мудрасці завецца гэты дзень”, дзе ўдзельнікі мерапры-емства пачулі шмат добрых слоў і пажаданняў у свой адрас, атрымалі магчымасць прыемных зносін, актыўна ўдзельнічаць у цікавых конкурсах і добрага правядзення часу.
У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” адбылася інфармацыйная гадзіна “Прававое поле пенсіянера”, падчас якога бібліятэкар пазнаёміў з важнай інфармацыяй аб розных аспектах правоў грамадзян пенсійнага ўзросту. Зацікавілі прысутных і матэрыялы, прадстаўленыя на кніжнай выставе “У лабірынтах права”. На мерапрыемстве прысутнічаў сакратар Лідскай епархіі протаіерэй Максім Цыгель, які павіншаваў удзельнікаў мерапрыемства са святам і пажадаў усім здароўя і дабрабыту.
Актыўныя чытачы філіяла “Далексая сельская бібліятэка-клуб” сталі ўдзельнікамі гутаркі “У гармоніі з узростам”. Усе ўдзельнікі атрымалі пазітыўны, святочны настрой.
Сумесная праца бібліятэк і ўстаноў культуры стварае выдатны тандэм. Так, бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка агр. Гуды” разам з супрацоўнікамі філіяла “Гудскі Цэнтр творчасці і вольнага часу” правялі вечар адпачынку “Мудрасць жыцця, маладосць душы”. Бібліятэкары філіялаў “Інтэграваная бібліятэка агр.Бердаўка” і “Інтэграваная бібліятэка агр.Дворышча” прынялі ўдзел у вечарах адпачынку да Дня пажылых людзей, арганізаваных мясцовымі дамамі культуры.
3 кастрычніка ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” праводзілася сустрэча “Хай будзе цёплай восень жыцця”. Удзельнікі мерапрыемства распавялі, чым займаюцца на заслужаным адпачынку, як і дзе адпачываюць, што дапамагае ім захаваць добрае здароўе і радасны настрой. Засяродзілі ўвагу на тым, што наведванне бібліятэкі і чытанне кніг з’яўляецца адным з любімых заняткаў.
У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1” прайшла акцыя-віншаванне “Ад чыстага сэрца, простымі словамі…”. Супрацоўнікам філіяла выпала магчымасць павіншаваць сваіх актыўных чытачоў з гэтым святам, пажадаць моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, часцей наведваць бібліятэку і, вядома, уручыць невялікія падарункі.
Дзень пажылога чалавека – гэта добрае і светлае свята старэйшага пакалення. У гэтую залатую восеньскую пару ўсе ўшаноўваюць тых, хто ўсе свае сілы і веды прысвяціў свайму народу, хто аддаў здароўе і маладосць працы, выхаванню дзяцей, якія, прыняўшы ў іх эстафету, працягваюць пачатае імі.
К.С. Сандакова,
бібліятэкар аддзела
бібліятэчнага маркетынгу.