Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Мінпрыроды пераўтварыла Нясвіжскі парк

Мінпрыроды пераўтварыла Нясвіжскі парк

18 кастрычніка 2022, 20:14 Культура, Спорт 47
Мінпрыроды пераўтварыла Нясвіжскі парк

Парк “Нясвіж” пераўтвораны ў сувязі са зменамі яго межаў, плошчы, рэжыму аховы і выкарыстання.

 

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыняло рашэнне пераўтварыць помнік прыроды парк “Нясвіж”, гэта прадугледжана пастановай ведамства № 49 ад 23 верасня, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дакуменце адзначаецца, што гэтае пераўтварэнне звязана са зменай межаў парку, яго плошчы, рэжыму аховы і выкарыстання.

Зараз плошча гэтага помніка прыроды складае 117,63 гектара.

З тэрыторыі парку выключылі Нясвіжскі палацава-замкавы ансамбль плошчай 4,38 га, але ўключылі ў яго межы сажалку Бернардынаў і частку акваторыі сажалкі Дзікай, якія раней не ўваходзілі ў межы помніка прыроды.

Перш чым прыняць гэтае рашэнне, Мінпрыроды правяло грамадскае абмеркаванне гэтых змен. Але за час яго правядзення – з 5 па 15 верасня – ніякіх заўваг і прапаноў не паступіла.

Таксама гэтай пастановай парк перададзены ў кіраванне Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта.

Дакумент уступіў у сілу з 7 кастрычніка 2022 года.

 

Нясвіжскі парк

 

Нясвіжскі парк складаецца з пяці розных па мастацкім абліччы паркавых кампазіцый. Гэта Замкавы, Стары, Марысін, Ангельскі і Японскі паркі.

У Замкавы, ці Антоніеў, парк уваходзяць алеі на беразе абароннага рова і дзве паляны. Стары парк, які таксама завуць Азярына, лічыцца найболей каштоўным у дэндралагічных адносінах. Ён адрозніваецца вялікай разнастайнасцю шматлікіх парод дрэў і хмызнякоў.

Марысін (ці Новы) парк – самы вялікі па памерах. Там усталявана скульптура святога Георгія Пераможца і крыніца-грот пад назвай “Слёзы Марыі”.

Ангельскі парк з’явіўся ў 1898 годзе на месцы іпадрома. Вялікую яго частку займаў траўнік, нешматлікія дрэвы былі высаджаны ў шахматным парадку. А вось цяперашні выгляд Японскага парку вельмі далёкі ад першапачатковай задумкі, хоць экзатычная назва за гэтым месцам захавалася.

Sputnik. Нясвіж.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0415
Далучайцеся да нас