Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гашэнне блока паштовых марак у Лідзе

Гашэнне блока паштовых марак у Лідзе

4 кастрычніка 2022, 22:42 Грамадства 27
Гашэнне блока паштовых марак у Лідзе

Урачыстае гашэнне блока паштовых марак у гонар 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях адбылося ў Лідзе 23 верасня 2022 года.

 Удзел у цырымоніі гашэння прынялі старшыня Лідскай раённага Савета дэпутатаў Інэса Белуш, начальнік раённага вузла паштовай сувязі Яўген Сярпук і сакратар Лідскай епархіі протаіерэй Максім Цыгель.

– 22 верасня 2022 года Міністэрства сувязі і інфар-матызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў аварот новы паштовы блок “1030-годдзе Праваслаўя на беларускіх землях”, – адзначыў Яўген Сярпук. – Паштовы блок з’яўляецца прадметам калекцыянавання і менавіта таму выкананы з паслядрукарскімі тэхналогіямі. У аснове маркі – афіцыйная эмблема 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях. На канверце намаляваны храмы, размешчаныя ў гістарычнай калысцы беларускага Праваслаўя. Упершыню ў трыццацігадовай гісторыі беларускай філатэліі адзін праект утрымоўвае 15 адмысловых памятных штэмпеляў, а гэта значыць, што сёння ў гарадах 15 епархій таксама праходзяць урачыстыя гашэнні такога паштовага блока на адмысловым канверце. Тыраж паштовага блока – 20 000 асобнікаў. Яны разыйдуцца па ўсім свеце, і людзі ў розных краінах дазнаюцца пра часцінку гісторыі нашай краіны.

Паводле Вольги Яхантавай.

http://lidanews.by/news/life/26758news.html

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4918
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3217
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0815
Далучайцеся да нас