Home
У свеце

Навіны Германіі. Улады Германіі выдзеляць €65 млрд на барацьбу з інфляцыяй

Навіны Германіі. Улады Германіі выдзеляць €65 млрд на барацьбу з інфляцыяй

У рамках мер нямецкія ўлады плануюць захаваць палёгкі на грамадскі транспарт, падтрымаць 9 тыс. энергаёмістых кампаній і зрабіць аднаразавыя выплаты студэнтам і пенсіянерам

Германія можа выдзеліць да €65 млрд у рамках трэцяга пакета эканамічных мер, які павінен абараніць спажыўцоў і бізнэс ад уздзеяння інфляцыі, якая імкліва расце. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў нямецкі канцлер Олаф Шольц, перадае Reuters.

Па яго словах, гэтыя меры, якія складаюцца з прапановы пра падаўжэнне палёгак на карыстанне грамад-скім транспартам і €1,5 млрд і падатковых палёгак для 9 тыс. энергаёмістых кампаній, былі ўзгоднены кіравальнай кааліцыяй у нядзелю.

– На дадзены момант гэта самы вялікі з трох пакетаў, – заявіў канцлер.

Як удакладняе Spiegel, у рамках пакета таксама будзе зроблена аднаразавая выплата студэнтам у памеры €200 і пенсіянерам у памеры €300. Каб дакумент быў узгоднены, яго павінны ўхваліць ва ўсіх федэральных землях, указвае газета.

Фота: Filip Singer / Getty Images.

Previous article Паштовы канверт, прысвечаны Янку Купалу і Якубу Коласу
Next article "Сустрэча пакаленняў"

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201918
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202416
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016