Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Свята вёскі ў Бянейках

Свята вёскі ў Бянейках

15 верасня 2022, 18:48 Грамадства 22
Свята вёскі ў Бянейках

Амаль кожная вёска ў нашай краіне мае сваё асабістае свята – дзень вёскі. У адным з такіх месцаў нам і давялося пабываць. Свята вёскі адзначылі ў мінулую нядзелю ў Бянейках Дварышчанскага сельсавета.

На жаль, тут засталося толькі 12 падворкаў, у якіх жывуць 19 чалавек. Але гэта ніяк не перашкодзіла ім сустрэць свята з сапраўднай шчодрасцю і размахам.

На сваім падворку нас сустракала стараста вёскі Марыя Іосіфаўна Каркота, гаспадыня дома нумар 17.

Усе госці тут доўгачаканыя, таму Марыя Іосіфаўна ўпрыгожыла амаль кожны куток! Тут і духмяныя кветкі, і ручнікі. Тут жа вас пачастуюць хлебам-соллю!

А якія тут прысмакі – каб вы ведалі! І мяса з сапраўдным хатнім салам, і пірагі, і тарты! Толькі ўявіце, што ўсё гэта прыгатавана галоўным арганізатарам мерапрыемства Людмілай Станіславаўнай Філіпчык. А якое ж усё смачнае! Людміла Станіславаўна – сапраўдная гаспадыня.

На такіх святах абавязкова прысутнічаюць і старажылы. Без іх не было б вёскі! Менавіта найстарэйшыя жыхары, якія жывуць і працуюць тут усё сваё, на жаль, нялёгкае жыццё, адраджалі сяло ў цяжкі для яго час – час пасля вайны.

Найстарэйшымі ў Бя-нейках з’яўляюцца Уладзіслава Ксавер’еўна Лыскаўка, Бярнарда Іосіфаўна Мікша, Часлава Ксавер’еўна Віршыла. Колькі цёплых слоў было сказана ў іх адрас, колькі песень саспявана! Жывіце доўга-доўга, даражэнькія!

Не абышлі ўвагай і маладое пакаленне. Якія цудоўныя галасы ў гэтых маленькіх артыстаў – так бы слухаў і слухаў!

Хто кажа, што ў вёсцы сумна жывецца? Ды што вы! У Бянейках няма месца для суму! Тут і працуюць ладна і дружна, а калі прыходзіць час адпачываць, то і танцуюць усёй вёсачкай, і песні спяваюць так, што аж на сэрцы цяплей робіцца…

Ні на што жыхары вёскі не прамяняюць бацькоўскі куток, родныя хаты, у якіх нарадзіліся, ажаніліся або выйшлі замуж, нарадзілі дзяцей і дачакаліся ўнукаў (а многія, даў Бог, і праўнукаў). Не прамяняюць яны залатыя палі, чыстае блакітнае неба, гай з грыбамі і ягадамі ды буслоў, якія штогод ляцяць з цёплых краёў, ні на якія іншыя чужыя “красоты”, бо лепшай за родную вёсачку мясціны няма ва ўсім свеце. Жывіце доўга, Бянейкі!

Аляксандра Скорб.

http://lidanews.by/news/

life/26631news.html

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас