Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Недахоп настаўнікаў можа скласці 160 000 чалавек

Недахоп настаўнікаў можа скласці 160 000 чалавек

15 верасня 2022, 18:54 У свеце 32
Недахоп настаўнікаў можа скласці 160 000 чалавек

За апошняе дзесяцігоддзе выкладчыцкі склад у Германіі стаў значна маладзейшы. Гэта азначае, што ў найбліжэйшай будучыні вялікага адтоку настаўнікаў у сувязі з сыходам на пенсію не чакаецца. Нягледзячы на гэта, праблема недахопу настаўнікаў у наяўнасці. Эксперты чакаюць, што ўжо да сярэдзіны 2020-х гадоў будзе бракаваць дзясяткаў тысяч настаўнікаў. Падлікі экспертаў разыходзяцца. Адны называюць лічбу ў 76 000, іншыя – у 160 000 чалавек. Аднак усе салідарныя ў тым, што праблема з недахопам выкладчыкаў будзе толькі пагаршацца.

Яшчэ дзесяць гадоў назад выкладчыцкі склад у Германіі быў даволі сталым. У 2010/2011 навучальным годзе амаль траціна настаўнікаў была старэй за 55 гадоў. Тады як у 2020/2021 навучальным годзе адсотак настаўнікаў гэтага ўзросту складаў чуць меней чвэрці. У той час як працаздольнае насельніцтва Германіі ў цэлым становіцца старэй, выкладчыцкі склад маладзее. У выніку, толькі невялікі адсотак настаўнікаў у агляднай будучыні будзе сыходзіць на пенсію.

Тым не менш, недахоп настаўнікаў у краіне ў наяўнасці. Чакаецца, што ў 2025/2026 навучальным годзе ў ФРГ, верагодна, будзе бракаваць 35000 выкладчыкаў, праз пяць гадоў – 68 000, а ў 2035/2036 – ужо 76 000.

Прафсаюз выкладчыкаў VBE (Verband Bildung und Erziehung) прывёў яшчэ больш гнятлівыя лічбы. Па наяўных у іх лічбах, калі сітуацыя не палепшыцца, да 2035-га года Германія будзе мець патрэбу ў 160 000 выкладчыкаў.

Праблема будзе ўзмацняцца нават нягледзячы на тое, што за апошняе дзесяцігоддзе колькасць школьнікаў скарацілася амаль на 7%, а колькасць настаўнікаў у сярэднім па краіне вырасла на 4 %. Сітуацыя ў землях некалькі адрозніваецца адна ад другой. Аднак існуюць значныя рэгіянальныя адрозненні. У Берліне колькасць выкладчыкаў вырасла на 21,6%, тады як у Саксоніі-Анхальт скарацілася на 5,6%.

Востры недахоп настаўнікаў, пачынальна з 2030 года, тлумачыцца рэзкім павелічэннем нараджальнасці ў 2010-х гадах. У наш час бэбі-бум назіраецца толькі ў пачатковых школах, але ўжо да сярэдзіны 2020-х гадоў ён ахопіць сярэднія школы.

Да 2030/2031 навучальнага года колькасць навучэнцаў у агульнаадукацыйных школах павялічыцца ў цэлым па краіне на 9% па ўсёй краіне, тады як рост школьнікаў у малодшых класах сярэдняй школы вырасце больш чым на 15 %, паведамляе канферэнцыя міністраў адукацыі і культуры.

Сітуацыя ў федэральных землях таксама будзе істотна адрознівацца. У Берліне чакаецца самы вялікі прырост навучэнцаў + 17%. У Саксоніі-Анхальт колькасць школьнікаў зменшыцца на 0,6%, а ў зямлі Саар нават на 1,6%.

У 2020/2021 навучальным годзе ў Германіі працавала каля 761000 настаўнікаў. У 2025/2026 навучальным годзе, як чакаецца, будзе неабходна прыкладна 799 000 выкладчыкаў, а ў 2030/31 і 2035/36 навучальных гадах – 836 000.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас