Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Германіі пачалі хадзіць пасажырскія цягнікі на вадародзе

Навіны Германіі. У Германіі пачалі хадзіць пасажырскія цягнікі на вадародзе

7 верасня 2022, 07:53 У свеце 33
Навіны Германіі. У Германіі пачалі хадзіць пасажырскія цягнікі на вадародзе

У мінулую сераду ў Германіі запусцілі 14 пасажырскіх цягнікоў, якія выкарыстоўваюць вадародныя паліўныя элементы для выпрацоўкі электраэнергіі, паведамляе Associated Press.

 Паводле інфармацыі афіцыйных уладаў, гэта першы ў свеце такі парк пасажырскіх цягнікоў. Вадародныя экспрэсы замянілі 15 дызельных цягнікоў, якія раней курсіравалі на неэлектрыфікаваных каляінах у зямлі Ніжняя Саксонія.

Такім чынам урад Германіі падтрымаў пашырэнне выкарыстання вадароду ў якасці чыстай альтэрнатывы выкапнёваму паліву.

Кіраўнік зямлі Штэфан Вайль сказаў, што праект коштам 93 млн еўра з’яўляецца “выдатным прыкладам” намаганняў Ніжняй Саксоніі, накіраваных на тое, каб зрабіць сваю эканоміку больш экалагічнай.

Цягнікі французскай кампаніі Alstom эксплуатуюцца рэгіянальнай чыгуначнай кампаніяй LNVG на маршрутах паміж паўночнымі гарадамі Куксхафен, Брэмерхафен, Брэмервердэ і Букстэхудэ. Alstom заяўляе, што цягнікі Coradia iLint маюць запас ходу да 1000 кіламетраў і максімальную хуткасць 140 км/г.

Выкарыстоўваючы вадарод, атрыманы з аднаўляльных крыніц энергіі, цягнікі будуць эканоміць 1,6 млн літраў дызельнага паліва штогод. Цяпер вадарод вырабляецца як пабочны прадукт хімічных працэсаў, але нямецкая газавая кампанія Linde плануе на працягу трох гадоў вырабляць яго на месцы, выкарыстоўваючы толькі аднаўляльныя крыніцы энергіі.

Паводле СМІ.

Фота: Sina Schuldt/dpa via AP.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас