Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Шыціка

100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Шыціка

7 верасня 2022, 08:11 Культура 418
100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Шыціка

Уладзімір Мікалаевіч Шыцік (31 жніўня 1922, Шклоў Магілёўскай вобласці – 15 студзеня 2000) – беларускі журналіст, пісьменнік.

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1940-1943 гадах вучыўся ў Маскоўскім электратэхнічным інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, а затым у Куйбышаўскім індустрыяльным інстытуце. У снежні 1944 года вярнуўся ў Шклоў, працаваў тэхнікам-канструктарам на папяровай фабрыцы “Спартак”. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1949). У 1949-1952 гадах супрацоўнік рэдакцыі газеты “Сталинская молодежь”, 1953-1964 – рэдакцыі газеты “Калгасная праўда” (1962-1990 – “Сельская газета”), 1965-1966 – адказны сакратар газеты “Літаратура і мастацтва”, 1978-1983 – карэспандэнт “Сельскай газеты”. Член СП СССР (з 1962).

Дэбютаваў апавяданнем у 1952 годзе (газета “Сталинская молодежь”). Значнае месца ў творчасці У. Шыціка займала фантастыка і дэтэктывы.

Вікіпедыя

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5437
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас