Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Зельна ў Мсціславе

Зельна ў Мсціславе

1 верасня 2022, 07:28 Грамадства 87
Зельна ў Мсціславе

У нядзелю 14 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мсціславе (Магілёўскі рэгіён) адбылася адпустовая ўрачыстасць.

З гэтай нагоды цэлебрацыю святой Імшы ў адзіным дзейным касцёле горада, дзе калісьці было шмат каталіцкіх святыняў, узначаліў Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі. Разам з іерархам маліліся пробашч парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Горках ксёндз Андрэй Кеўліч, дэкан Магілёўскі, мсціслаўскі душпастыр ксёндз пробашч Павел Адамовіч, мясцовыя вернікі і госці парафіі.

Гамілію на Эўхарыстыі прамовіў біскуп Яшэўскі. У Божым слове іерарх асабліва падкрэсліў значэнне асобы Маці Божай у гісторыі збаўлення, звярнуў увагу на тэксты Святога Пісання, у якіх Панна Марыя згадваецца як жанчына, якая давярае Богу, сапраўды шчыра прымае Божую волю, клапоціцца аб тых, хто побач, і імкнецца верна служыць Богу. Біскуп заўважыў, што найлепшы шлях да Езуса, да Бога – гэта шлях праз Марыю.

– Прыемна таксама разумець, што так шмат касцёлаў на тэрыторыі Магілёўшчыны названа ў гонар Панны Марыі. Гэта даказвае тое, што нашыя продкі разумелі, наколькі важнай асобай з’яўляецца Маці Езуса Хрыста, – падкрэсліў біскуп Аляксандр Яшэўскі.

З падзякай Богу за сёлетні ураджай у гэты дзень, паводле даўняй каталіцкай традыцыі, адбылося дабраслаўленне садавіны, гародніны, кветак і зёлак, якія прынеслі ў касцёл вернікі.

 Тэкст: Ганна Камкова.

Фота: Рыта Ляховіч.

Catholic.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3421
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1419
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1916
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

28 лістапада 2018, 15:0316
Далучайцеся да нас