Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Здароўе пачынаецца дома

Здароўе пачынаецца дома

1 верасня 2022, 07:16 Грамадства 17
Здароўе пачынаецца дома

Для захавання і ўмацавання здароўя жыхароў рэгіёна па рашэнні Лідскага раённага выканаўчага камітэта ў г. Ліда стартаваў праект “Ліда-здаровы горад”, які складаўся з комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця. У рамках гэтага праекта, 16 жніўня 2022 года, атрымальнікі паслуг аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў горада Ліды і члены ГА “БелТІЗ” па Лідскім раёне прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве “Здароўе пачынаецца дома”, якое праходзіла ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4”.

Усіх прысутных чакала насычаная і разнастайная праграма. Адкрыў мерапрыемства начальнік аддзела спорту і турызму Лідскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Макей, які распавёў пра асноўныя складнікі жыцця людзей з інваліднасцю, а загадчык філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 4” Любоў Цэслік замацавала атрыманую інфармацыю прэзентацыяй кніжнай выставы “Рабі сваё здароўе сам”.

У ходзе мерапрыемства прысутныя атрымалі рэкамендацыі па здаровым ладзе жыцця ад загадчыка аддзела грамадскага здароўя ДУ “Лідскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Вольгі Ясюкайць.

Завяршыла сустрэчу Ірына Лыскоўская, спецыяліст аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Яна распавяла аб рэалізацыі гуманітарнага праекта “Арганізацыя працы творчай майстэрні для людзей з абмежаванымі магчымасцямі” “Эка-дызайн” па фарбаванні тканін натуральнымі фарбавальнікамі”, які рэалізоўваўся ў ДУ “Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” сумесна з Гарадзенскай ТАА “БелТІЗ”. Кульмінацыяй мерапрыемства стаў паказ касцюмаванага дэфіле “Эка-мода”, удзельнікамі якога сталі атрымальнікі паслуг АДПІ г. Ліды і члены ГУ “БелТІЗ” Лідскага раёна. Усе мадэлі, якія ўдзельнічалі ў паказе, ствараліся ў праектнай майстэрні “Эка-дызайн” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Тканіны, з якіх выкананы касцюмы, былі афарбаваныя натуральнымі фарбавальнікамі ў тэхніцы экапрынту.

Пазітыўным завяршэннем мерапрыемства стаў паказ відэароліка “Жыццё ў стылі эка-“.

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага

маркетынга ДУК “Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы”

Кацярына Сандакова.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0415
Далучайцеся да нас