Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Магілёве паставілі помнік Георгію Каніскаму

У Магілёве паставілі помнік Георгію Каніскаму

24 жніўня 2022, 08:10 Грамадства 31
У Магілёве паставілі помнік Георгію Каніскаму

Помнік Каніскаму паставілі на агляднай пляцоўцы побач з лесвіцай, якая вядзе ў Падмікольскі парк. На адкрыццё прыйшлі кіраўнікі горада і аблвыканкама. Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін узнагародзіў старшыню гарвыканкама Уладзіміра Цумарава і старшыню аблвыканкама Анатоля Ісачанку медалямі “Святителя Георгия Конисского”. З гараджанамі адносна таго, ці патрэбен такі помнік, улады не раіліся, паведамляе Магілёў.media.

 На адкрыццё помніка сабралася вялікая грамада людзей, якія называлі сябе праваслаўнымі. Па іх словах, “Каніскі – вялікі дзеяч і святы”. Некаторыя адзначалі, што ён “абараніў Белую Русь ад каталікоў”.

Урачыстасць праходзіла побач з плошчай Арджа-нікідзэ. Яе ў 2016 годзе ўлады з ініцыятывы праваслаўных актывістаў хацелі пераназваць у гонар Каніскага. Тады было запушчана грамадскае абмеркаванне, якое выклікала палеміку ў беларускім інтэрнэце. Яно і выявіла неадназначнае стаўленне да гэтага царкоўнага дзеяча як гістарычнай асобы.

 На епіскапскае служэнне ў Беларусь Каніскага запрасілі з Украіны ў 1755 годзе. Магілёўскай епархіяй ён кіраваў на зломе эпох у другой палове XVIII стагоддзя. Падзеі таго часу прывялі да знікнення з палітычнай карты Еўропы Рэчы Паспалітай.

Па ўмацаванні на беларускіх землях расійскай улады, з ініцыятывы Каніскага прымусова пачалі вяртаць у праваслаўе ўніятаў, каталікоў ды пратэстантаў. Методыку, апрабаваную на Магілёўшчыне і Мсціслаўшчыне, пазней пашырылі на ўсю Беларусь.

Паводле ўкраінскага гісторыка Яраслава Фошчана, Георгій Каніскі, трапіўшы ў Беларусь, аказаўся закладнікам часу і ўмоў, у якіх яму давялося дзейнічаць. Ён прасіўся, каб яго адправілі з архіепіскапскага служэння ў Рэчы Паспалітай ва ўкраінскі манастыр. Навуковец прызнае, што цяпер у гістарыяграфіі стаўленне да дзейнасці Каніскага палярнае.

 У 1992 годзе вал “Красной звезды” пераназвалі ў архірэйскі вал Каніскага. Тады гэта не выклікала ў грамадстве напружання і расцэньвалася як аднаўленне гістарычнай праўды.

6 жніўня 1993 года архіепіскап Георгій Каніскі быў далучаны да ліку мясцовых святых. Ягоны абраз намаляваны на некалькіх праваслаўных святынях Магілёва. На Архірэйскім вале стаіць крыж у яго памяць, а на будынку былога архірэйскага палаца ўсталявана шыльда са звесткамі пра яго жыццё.

Цяперашняя ўлада ставіць Каніскага ў адзін шэраг з Еўфрасінняй Полацкай і іншымі прызнанымі беларускімі дзеячамі і асветнікамі.

 Канчатковае рашэнне аб помніку Каніскаму было прынята ў 2021-м. Грамадскага абмеркавання, як у выпадку з пераназваннем плошчы, не абвяшчалася. Летась на месцы, дзе паставілі помнік Каніскаму, заклалі капсулу з пасланнем нашчадкам.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4728
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас