Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З крыніц прыгажосці, таленту і працы На Іўеўшчыне адбылося свята “Бакштаўскі каларыт”

З крыніц прыгажосці, таленту і працы На Іўеўшчыне адбылося свята “Бакштаўскі каларыт”

18 жніўня 2022, 07:39 Культура 2
З крыніц прыгажосці, таленту і працы  На Іўеўшчыне адбылося свята “Бакштаўскі каларыт”

А праўда, навошта нам сонца Манака, калі ў Іўеўскім раёне амаль што кожныя выхадныя можна добра адпачыць ў маленькіх вёсачках ці аграгарадках.

У кожнага, хто прыехаў 7 жніўня 2022 г. ў в. Бакшты на фестываль вясковай культуры “Бакштаўскі каларыт”, у душы стала светла, радасна і кветкава. Гэта быў сапраўдны шматжанравы фестываль – конкурс мастацтваў, які цудам змясціўся на пляцоўцы каля аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы, можа, таму, што галоўнае не тэрыторыя, а думкі, пачуцці і эмоцыі, якія ён падарыў людзям. Фестываль склікаў знаўцаў і аматараў вясковай культуры, прадстаўленай песнямі, танцамі, жартамі, вяс-ковай кухняй і выдатнымі вырабамі народнай творчасці. Шанаваць сваё і памятаць мінулае – вось заклад паспяховага развіцця любой дзяржавы. Раённы конкурс побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму” дапамог успомніць немудрагелістыя рухі і, як лічылі нашы продкі, іх уплыў на здароўе чалавека, прынёс шмат прыемных хвілін і знаёмстваў.

Калектывы аматарскай творчасці раёна зрабілі для гасцей канцэрт “Гучы, родная песня”. Чысціня гукаў адрознівае беларускую народную песню ад іншых мелодый. І гэта тая самая чысціня, ад якой залежыць энергетычны, духоўны патэнцыял працягу роду; гэта досвед, які назаўжды застанецца ў памяці, не зменіць каштоўнасці і погляды жыцця беларускага народа. Адчуць сябе ў сваёй талерцы дапамагала беларуская вясковая кухня – вышэйшы клас. Гэта паказала выстава-дэгустацыя страў і напояў “Што ні страва – дзіўны смак”. Яна ж не давала нікому застацца галодным, бо наш народ гаспадарлівы і гасцінны. На Іўеўшчыне і за яе межамі добра ведаюць імёны такіх майстроў, як Юзэфа Старасціна, Вера Чурэйна, Ірына Смірнова і іншыя. А слава здабываецца працай, як вядома.

Плён працы таленавітых і самабытных майстроў можна было ўбачыць на выставе-кірмашы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “З крыніц прыгажосці” і нават прыняць самім удзел у майстар-класе па традыцыйных рамёствах “Сакрэты рамяства”. Як вам? Ацаніце працу майстроў. Чым далей мы ад мітусні, тым больш бачым прыгажосці. Фестываль з яго выставай прадметаў народнага побыту “Зроблена рукамі землякоў” выклікаў жаданне паўтарыць дома прыгатаванне страў беларускай кухні і зрабіць гэта менавіта ў чыгуне, а падаць у гліняным посудзе з драўлянай лыжкай. Бларусы умеюць ад душы не толькі працаваць, але і адпачываць. Доўга гучалі песні, шмат было жадаючых танчыць, пры-маць удзел у забавах і конкурсах. А для малых працавалі атракцыёны. Вельмі хацелася мне прыдумаць новае свята. Напрыклад, “Бабуліна піражкі”. Сабраць бабуль і ўнукаў у вясковай хаце з адпаведным інтэр’ерам, дзе і тканыя капы, і вышытыя абрусы… А потым уплятаць прыгатаваныя бабулямі толькі па вядомых ім рэцэптах піражкі пад мернае ціканне гадзінніка з зязюляй і бабулінымі апавяданнямі пра мінулае. Але навошта прыдумляць такое свята з радасцю, смехам і вяселлем, калі яно ўжо існуе – фестываль вясковай культуры “Бакштаўскі каларыт”.

Ірына Халява.

Фота Кірыла Маціфейчыка.

Крыніца: https://www.ivyenews.by/novosti/obshchestvo/17862-z-krynits-prygazhostsi-talentu-i-pratsy-na-i-e-shchyne-adbylosya-svyata-bakshta-ski-kalaryt-dapa-nyaetstsa.html

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд
літаратура

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд

19 верасня 2023, 22:4136
Да Дня горада
Культура

Да Дня горада

30 жніўня 2023, 06:3819
LidBeer і 700-годдзе Ліды
Грамадства

LidBeer і 700-годдзе Ліды

7 верасня 2023, 21:1717
Алена Анісім на перазахаванні Кастуся Каліноўскага ў Вільні: "Немагчыма перадаць усе думкі і пачуцці". ФОТА
Грамадства

Алена Анісім на перазахаванні Кастуся Каліноўскага ў Вільні: "Немагчыма перадаць усе думкі і пачуцці". ФОТА

25 лістапада 2019, 10:0017
Далучайцеся да нас