Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Жыў і памёр ліцвінам

Жыў і памёр ліцвінам

10 жніўня 2022, 20:01 Грамадства, Навука 19
Жыў і памёр ліцвінам

31 ліпеня споўнілася 220 гадоў з дня нараджэння філамата, удзельніка паўстання 1830-1831 гадоў, беларускага, польскага і чылійскага навукоўца-даследчыка, геолага, мінеролага, рэктара чылійскага ўніверсітэта, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі (1802-1889).

 Родам Ігнат Дамейка быў з вёскі Мядзведка Карэліцкага раёна. У сем гадоў Ігнат Дамейка страціў бацьку, выхоўваўся ў бацькавых братоў. Адзін з іх, таксама Ігнат Дамейка, узяў яго да сябе ў маёнтак Жырбутоўшчына ў Лідскім павеце (цяпер Дзятлаўскі раён). Вучыўся Ігнат у піярскай школе ў Шчучыне. Быў там пад апекай Ануфрыя Петрашкевіча, з якім разам уваходзіў потым у Таварыства філаматаў. У 1822 годзе скончыў Віленскі ўніверсітэт. Калі пачалося следства па справе філарэтаў і філаматаў, Ігната таксама арыштавалі і прывезлі ў Вільню, у турэмнае зняволенне. Але праз паўгода яго вызваляюць і адпускаюць пад нагляд паліцыі. У час Лістападаўскага паўстання Дамейка становіцца ў шэрагі змагароў за вызваленне Айчыны ад маскоўскага “прылучэння”. Пасля разгрому паўстання, ён выехаў у эміграцыю. У Дрэздане сустрэўся з Адамам Міцкевічам і разам з ім і з іншымі землякамі выехаў у Парыж. Дапамагаў Адаму Міцкевічу ў выданні яго твораў, у тым ліку “Пана Тадэвуша”. У Парыжы Ігнат Дамейка добра папоўніў свае веды ў прыродазнаўстве, закончыў там горную школу. Яму даюць у Францыі працу па спецыяльнасці, якая не задавальняла Дамейку. Адам Міцкевіч знайшоў яму месца працы ў далёкай амерыканскай краіне – Чылі. Ехаў туды на час, а застаўся на ўсё жыццё. Стаў прафесарам мінералогіі ў Какімба і Сант’яга. Арганізаваў шырокае вывучэнне прыродных багаццяў Чылі, заняўся даследаваннем яе нетраў. Шмат зрабіў наш зямляк для падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне мінералогіі, наогул прыродазнаўства.

 Калі сябры ў пісьмах папракалі  Ігната Дамейку, што ён нібыта зрабіўся чужаком, ён адказваў ім такімі словамі: “Вядома ж, перарадзіцца я ніколі не здолею і спадзяюся на Бога, што я – ці ў Кардыльерах, ці ў Панарах усё роўна памру ліцвінам”…

Сяргей Чыгрын.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас