Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Школьніца, якая набрала на ЦТ 400 балаў з 400, расказала, куды будзе паступаць

Школьніца, якая набрала на ЦТ 400 балаў з 400, расказала, куды будзе паступаць

4 жніўня 2022, 17:14 Грамадства, Навука 24
Школьніца, якая набрала на ЦТ 400 балаў з 400, расказала, куды будзе паступаць

Настасся Більдзь з Ліды – рэкардсменка цэнтралізаванага тэставання ў 2022 годзе. Дзяўчына набрала 400 балаў з 400 (300 балаў ЦТ, 100 балаў – атэстат). 19 ліпеня яна стала абітурыенткай факультэта камп’ютарных сістэм і сетак БДУІР, пішуць “Мінск-навіны”.

 Такі фенаменальны вынік гарантуе паступленне. Раней падобныя выпадкі ўжо рэгістраваліся ў Беларусі. Так, у 2021 г. максімальны бал набрала Настасся Савасцянок з Жодзіна, а ў 2018-м – Настасся Жаўнерык з Пінска.

Насця Більдзь здавала тры тэсты – па беларускай мове, матэматыцы і фізіцы. Калі настаўніца агучыла вынікі, дзяўчына была прыемна здзіўленая. Насця з адзнакай скончыла Лідскую школу № 8 і атрымала атэстат, у якім цвёрдыя дзясяткі, а гэта дадатковыя 100 балаў да ЦТ.

– Матэматыка мне заўсёды давалася лёгка, таму рэпетытар не спатрэбіўся. А вось па фізіцы прыйшлося наймаць выкладчыка – займалася з ім цэлы год. Хадзіла на алімпіяды і займала прызавыя месцы. Таксама я два гады наведвала факультатывы па беларускай мове, – распавядае Настасся.

Апошнія рэпетыцыйныя тэсты (РТ) Настасся напісала не так добра, як хацелася б. Фізіку – на 95 балаў, матэматыку – на 91. А вось беларуская мова далася складаней – набрала толькі 80. Дзяўчына прызнаецца, што спачатку нервавалася. А потым зразумела, што гэта шанец разабраць свае памылкі, каб не дапусціць іх на ЦТ.

 – Мы захоўваем усе школьныя дзённікі Насці – у іх няма ніводнай двойкі. Яна заўсёды імкнулася да ведаў – хадзіла на алімпіяды, рыхтавалася да ўсіх кантрольных і праверачных. Акрамя таго, Насця вучылася ў дзіцячым тэхнапарку. Бывае, што сыходзіць з галавой у вучобу і сядзіць да позняй ночы, чытае. Тады даводзіцца нагадваць ёй пра тое, што трэба адпачываць, – прызнаецца мама абітурыенткі.

Дзяўчына падала дакументы ў БДУІР на факультэт камп’ютарных сістэм і сетак. Абрала спецыяльнасць “Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання”.

Летась прахадны бал на бюджэт тут быў 362, на платнае – 310. Настасся кажа, што яе мара – стаць айцішніцай. Сферу яшчэ не абрала, але ўпэўненая, што падчас вучобы ва ўніверсітэце вызначыцца.

Наш кар.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
Далучайцеся да нас