Home
Грамадства

У Свіслачы памёр паэт Анатоль Валюк

У Свіслачы памёр паэт Анатоль Валюк

Сумная вестка прыйшла з Свіслачы. 10 ліпеня ў шпіталі пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр паэт і грамадскі актывіст Анатоль Валюк.

Анатоль Валюк нарадзіўся 1 студзеня 1961 года ў вёсцы Вішнеўка (Зэльвенскі раён). Пасля заканчэння Пасуціцкай сярэдняй школы, вучыўся ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы і на філала-гічным факультэце Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Пасля службы ў войску, вярнуўся на радзіму і працаваў на Ваўкавыскім заводзе ліцей-нага абсталявання, у МПМК-66

Большая частка яго жыцця прайшла ў Свіслачы, дзе ён працаваў журналістам, настаўнікам, на розных іншых працах. Быў дэпутатам раённага савета, сябрам многіх беларускіх грамад-скіх арганізацый. Выдаў два зборнікі вершаў. Апошні – “Музыка вятроў” – быў укладзены ў 2008 годзе.

Анатоль Валюк быў адным з ініцыятараў ўшанавання памяці братоў Каліноўскіх у Свіслачы і Якушоўцы, неаднаразова пераследаваўся ўладамі за сваю грамадскую дзейнасць, звальняўся з працы. Быў таленавітым паэтам са сваім адметным стылем вершаскладання, быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Анатоль Валюк пахаваны на сваёй малой радзіме.

Светлая памяць Паэту і Адраджэнцу!

Previous article Сымон Барыс. Браты-асветнікі - наш нацыянальны гонар
Next article Шчыры вечар у Масявічах

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201915
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202415