Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Славянскі базар – 2022

Славянскі базар – 2022

26 ліпеня 2022, 22:16 Культура 23
Славянскі базар – 2022

З 15 па 17 ліпеня ў Віцебску праходзіў 31-шы Міжнародны фестываль “Славянскі базар”. У горад з’ехаліся госці з розных краін, на вуліцах было ажыўлена і святочна – забаўкі чакалі на кожнай вуліцы! Сёлета імянную зорку атрымаў народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка і ансамбль “Сябры”. Узнагароду ён прысвяціў сваёй жонцы і фанатам.

– Гэта адзіны ў сваім родзе ў свеце фестываль, які нясе дабро, мір і паразуменне ў душы людзей. Гэта вельмі важна на сённяшні дзень, – сказаў Анатоль Ярмоленка.

Паводле яго слоў, “Славянскі базар у Віцебску” – гэта ўжо брэнд нашай краіны.

Юны беларускі выканаўца Елісей Касіч заваяваў Гран-пры юбілейнага XX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск”.

Узнагароду Елісей Касіч атрымаў з рук Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

А 17 ліпеня вызначылі пераможцу XXXI Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск”.

Ліру і дыплом уладальніка Гран-пры атрымала прадстаўніца Беларусі Ганна Трубяцкая. У першы конкурсны дзень маладая спявачка набрала максімальную колькасць балаў, замацаваўшыся ў топе турнірнай табліцы разам з італьянкай Мартай. У другі дзень артыстка выканала сусветны хіт AC/DC “Highway to Hell”, які набыў ёй перамогу ў песенным конкурсе на “Славянскім базары”.

У выніку Беларусь сёлета стала абсалютным чэмпіёнам песенных конкурсаў “Славянскага базару”.

Дыплом лаўрэата першай ступені атрымала прадстаўніца Італіі Марта, якая саступіла Ганне Трубяцкой усяго 2 балы.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Усё гатова да сустрэчы Новага года!
Грамадства

Усё гатова да сустрэчы Новага года!

18 снежня 2025, 11:2714
Далучайцеся да нас