Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У мінэканомікі Германіі заявілі пра немагчымасць перажыць зіму без расійскага газу

Навіны Германіі. У мінэканомікі Германіі заявілі пра немагчымасць перажыць зіму без расійскага газу

26 ліпеня 2022, 21:54 У свеце 22
Навіны Германіі. У мінэканомікі Германіі заявілі пра немагчымасць перажыць зіму без расійскага газу

Кіраўнік Федэральнага сеткавага агенцтва (уваходзіць у мінэканомікі ФРГ) Клаўс Мюлер заявіў, што газасховішчы ФРГ на дадзены момант недастаткова запоўнены для таго, каб перажыць зіму без расійскага газу.

– Газасховішчы запоўнены амаль на 65%. Гэта лепш, чым у папярэднія тыдні, але ўсё ж недастаткова, каб перажыць зіму без расійскага газу, – распавёў Мюлер у інтэрв’ю Bild am Sontag.

Ён таксама нагадаў, што тэхнічнае абслугоўванне газаправода “Паўночны струмень” павінна завяршыцца 21 ліпеня.

– Цяпер многае залежыць ад таго, ці пойдзе газ па газаправодзе пасля гэтага і ў якой колькасці, – дадаў ён.

У чэрвені на фоне затрымкі з пастаўкамі абсталявання для газаправода “Паўночны струмень” з Канады “Газпрам” скараціў пастаўкі газу па ім на 40%. У Германіі ўвялі надзвычайны, перадапошні па ступені план скарачэння паставак расійскага паліва. Акрамя таго, урад Германіі падрыхтаваў законапраект пра падтрымку кампаніям, якія залежаць ад расійскага газу.

Цяпер Германія імпартуе 40% газу з Расіі. Міністр эканомікі ФРГ Роберт Хабек казаў, што яго краіна плануе дасягнуць поўнай незалежнасці ад расійскага газу да лета 2024 года. Паводле гэтага плану, да канца 2022 года пастаўкі газу з Расіі павінны былі скараціцца да 30%.

Настасся Ларына.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4616
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Далучайцеся да нас