Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Дадатковыя выплаты на дзяцей у ліпені – калі і колькі грошай атрымаюць бацькі

Навіны Германіі. Дадатковыя выплаты на дзяцей у ліпені – калі і колькі грошай атрымаюць бацькі

13 ліпеня 2022, 08:01 У свеце 19
Навіны Германіі. Дадатковыя выплаты на дзяцей у ліпені – калі і колькі грошай атрымаюць бацькі

У ліпені бацькі разам з дапамогай на дзіця атрымаюць таксама аднаразавую выплату на дзяцей. Гэта адна з мер федэральнага ўрада ў мэтах падтрымкі насельніцтва. Калі будзе зроблена выплата і хто атрымае яе ў поўным аб’ёме?

Дакладная дата выплаты залежыць ад апошняй лічбы нумара дзіцячай дапамогі. Першымі аднаразавую выплату ў памеры 100 еўра атрымаюць бацькі, у якіх нумар дапамогі на дзіця заканчваецца на 0. Дадатковая выплата на дзіця не будзе пералічана з сацыяльнымі дапамогамі. Такім чынам, маламаёмасныя і атрымальнікі сацдапамог атрымаюць грошы ў дадатак да выплат. Працоўныя жыхары краіны атрымаюць поўную суму, толькі калі яны не адносяцца да высокааплатных жыхароў краіны.

Дзіцячая прэмія не ўлічваецца як прыбытак пры налічэнні сацыяльных дапамогаў. “Гэта азначае, што атрымальнікі дапамогаў SGB II маюць права на гэтыя грошы”, – падкрэслівае федэральны ўрад. Дапамогу ў памеры 100 еўра перавядуць і атрымальнікам жыллёвай дапамогі і іншых сацыяльных выплат.

Падатковае ведамства аўтаматычна правярае, ці выйграюць бацькі ад выплаты дапамогі на дзіця (плюс бонус на дзіця) ці ім выгадней падаткавая палёгка, у выглядзе павышэння мяжы прыбытку, з якога не выплачваецца падатак. “Чым вышэй прыбытак, тым выгадней бацькам павялічыць суму неабкладнага падаткам прыбытку”, – падкрэслівае прадстаўнік Федэральнае міністэрства фінансаў.

У выпадку калі сукупны прыбытак бацькоў з адным-трыма дзецьмі не перавышае 69 810 еўра – яны атрымаюць бонус на дзіця цалкам. Калі прыбытак абодвух бацькоў вышэй, сума адначасовай выплаты памяншаецца.

Выгадней цалкам пералічваць выплату за кошт павышэння неабкладнага сумарнага прыбытку ў 2022 годзе калі сям’я з адным дзіцем мае прыбытак вышэй за 75 588 еўра, сям’я з двума дзецьмі мае сумарна звыш 83976 еўра, сям’я з трыма дзецьмі  – вышэй  96 494 еўра.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Светлай памяці  Яўгена Анішчанкі
Грамадства

Светлай памяці Яўгена Анішчанкі

1 чэрвеня 2021, 23:5345
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0945
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3445
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

26 сакавіка 2024, 18:3645
Далучайцеся да нас