Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“На Беларусі Бог жыве!”

“На Беларусі Бог жыве!”

13 ліпеня 2022, 08:23 Грамадства 68
“На Беларусі Бог жыве!”

1-3 ліпеня ў Будславе праходзіў традыцыйны фэст «На Беларусі Бог жыве». Паводле падлікаў арганізатараў традыцыйнай ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай, па меншай меры 20 арганізаваных пілігрымак прыбылі сёлета на Будслаўскі фэст. У іх узялі ўдзел больш за 1 700 асобаў.

Увечары 1 ліпеня, у першы дзень Будслаўскага фэсту, у Нацыянальным санктуарыі адбылася святая Імша для пілігрымаў. Ля сцен зноў адкрытага пасля рамонту Будслаўскага касцёла значэнне ўрачыстасці адзначыў Арцыбіскуп-Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Іосіф Станеўскі:

– Ад вякоў, праз 5 стагоддзяў, народ тут, перад Маці Божай Будслаўскай просіць, каб яна сцерагла. Тое, што мы сёння бярэм удзел у гэтай святой імшы – доказ таго, што нашыя продкі і мы слухаем Езуса. Ні хваробы, ні іншыя ліхалецці не забароняць нам прыйсці сюды.

Познім вечарам 1 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбылася адна з найбольш яскравых падзей фэсту – працэсія з запаленымі свечкамі і копіяй цудадзейнага абраза.

Узначаліў велічнае шэсце вакол Чырвонай плошчы і цэлебрацыю святой Імшы апоўначы Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Разам з прадстаўніком Папы Францішка ў нашай краіне маліліся Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які толькі вярнуўся з Рыма, дзе атрымаў з рук Святога Айца палій Мітрапаліта, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, біскупы Юрый Касабуцкі і Казімір Велікаселец, больш за сто святароў лацінскага і ўсходняга абрадаў і тысячы вернікаў з розных мясцін Беларусі і з-за мяжы

2 ліпеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, цэлебрацыю галоўнай святой Імшы фэсту ў Будславе ўзначаліў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Галоўнай святой Імшы папярэднічала працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.

Catholic.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4918
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3217
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0815
Далучайцеся да нас