Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр протаіерэй Сергій Гардун

Памёр протаіерэй Сергій Гардун

5 ліпеня 2022, 18:53 Грамадства 169
Памёр протаіерэй Сергій Гардун

Айцец Сергій Гардун памёр 21 чэрвеня пасля цяжкай хваробы.

Ён вядомы найперш тым, што ўзначальваў Біблійную камісію, якая займалася перакладамі Свяшчэннага Пісання і богаслужбовых тэкстаў на беларускую мову. Быў выдатным біблеістам, прафесарам беларускіх духоўных навучальных устаноў.

Сяргей Гардун нарадзіўся 4 сакавіка 1959 года ў вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна. Скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці “Настаўнік англійскай і французскай моў” (1981). Пасля заканчэння інстытута працаваў настаўнікам анг-лійскай мовы ў вясковай школе.

У 1987 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. У тым жа годзе пасвечаны ў сан святара пад імем Сергія. Выкладаў у маскоўскіх духоўных школах, аднак пасля аднаўлення Менскай духоўнай семінарыі ў 1989 годзе быў пераведзены туды, стаў яе першым вучоным сакратаром.

У 2005-2018 гадах – загадчык кафедры бібліістыкі і хрысціянскага веравучэння Інстытута тэалогіі БДУ, са студзеня 2018 года – першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ.

Сергій Гардун валодаў дзевяццю мовамі, у тым ліку грэчаскай, лацінскай, царкоўнаславянскай, англійскай, французскай, польскай, украінскай. Яму даводзілася служыць набажэнствы цалкам па-англійску, можа параўноўваць свае пераклады з тымі, што робяцца на Захадзе. Быў членам Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы па перакладзе кніг Свяшчэннага Пісання Новага Запавету на беларускую мову.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас