Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ЛІДСКАЯ ДЭЛЕГАЦЫЯ НА ФЕСТЫВАЛІ “ВЫТОКІ”

ЛІДСКАЯ ДЭЛЕГАЦЫЯ НА ФЕСТЫВАЛІ “ВЫТОКІ”

5 ліпеня 2022, 18:01 Культура 17
ЛІДСКАЯ ДЭЛЕГАЦЫЯ НА ФЕСТЫВАЛІ “ВЫТОКІ”

У 2022 годзе рэспубліканскі культурна-спартыўны фестываль “Вытокі” прайшоў у Наваградку – старадаўнім беларускім горадзе, першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. У Год гістарычнай памяці кожны горад у праграме фестывалю “Вытокі” робіць акцэнт на культурную спадчыну беларусаў. У Наваградку святочныя мерапрыемствы былі аб’яднаны тэмай “Статуты Вялікага Княства Літоўскага”.

У фестывалі прыняў удзел калектыў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”, якому выпаў гонар прадстаўляць Лідскі край. Наведаўшы інтэрактыўную пляцоўку, жыхары і госці горада змаглі дакрануцца да сярэднявечнай гісторыі. Кожны мог зрабіць фота на памяць каля макета Лідскага замка, даведацца цікавыя факты аб яго будаўніцтве, а, дзякуючы кніжнай выставе “Горад мой, ты – песня і легенда”, пазнаёміцца з гісторыяй г. Ліды.

Для паўнавартаснага пагружэння ў сярэднявечную атмасферу госці пляцоўкі з цікавасцю ўдзельнічалі ў майстар-класе “Мастацтва пісьма”. Яны даведаліся, як была створана славянская азбука і хто стаяў ля яе вытокаў. Убачылі папярэднікаў паперы і пяра, паспрабавалі напісаць пісьмо на бяросце. На мяккай гліне з захапленнем выціскалі вострай палачкай свае імёны. А таксама пазнаёміліся з адным з самых вытанчаных і найбольш складаных каліграфічных інструментаў – востраканцовым пяром. Госці фестывалю з радасцю прынялі ўдзел у прапанаваным майстар-класе і на лістах паперы пакінулі па-сапраўднаму шчырыя і цёплыя пажаданні гасціннаму гораду Наваградку.

Загадчык аддзела бібліятэчнага

маркетынга ДУК “Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы”

Дар’я Марцінкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Далучайцеся да нас