Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Творчая сустрэча ў Зэльве

Творчая сустрэча ў Зэльве

22 чэрвеня 2022, 10:09 Культура 27
Творчая сустрэча ў Зэльве

Пры Зэльвенскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва існуе літаратурны клуб “Малюся слову”. Сябры гэтага клуба запрасілі да сябе пісьменніка і краязнаўца са Слоніма Сяргея Чыгрына. Падчас сустрэчы госць распавёў прысутным пра сваю творчасць, пра тыя выданні, якія пабачылі свет у апошні час. Вялася гутарка і пра кнігі, прысвечаныя Зэльвеншчыне.

Прыгадаў Сяргей Чыгрын і пра тое, як у 1995 годзе яны разам з Міхасём Скоблам выдавалі факсімільнае выданне першай кнігі Ларысы Геніюш “Ад родных ніў”. Факсімільнае выданне першага паэтычнага зборніка выйшла тады накладам 3000 асобнікаў. Прэзентаваў зэльвенцам літаратар сваю новую кнігу легендаў і паданняў “Камень-бацька і камень-сын”, куды ўвайшлі легенды Слонімшчыны, Зэльвеншчыны і Дзятлаўшчыны, а таксама прачытаў некалькі сваіх новых вершаў.

Зэльвенцы шчыра сустракалі госця, задавалі яму пытанні, прасілі, каб падчас жнівеньскага свята “Ганненскі кірмаш у Зэльве” працавала кнігарня, дзе можна было б купіць кнігі сваіх землякоў.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3992
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас