Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Яны запалілі ў сваіх сэрцах святло любові і радасці, святло праваслаўя

Яны запалілі ў сваіх сэрцах святло любові і радасці, святло праваслаўя

7 чэрвеня 2022, 19:34 Грамадства 131
Яны запалілі ў сваіх сэрцах святло любові і радасці, святло праваслаўя

Навучэнцы 11-й лідскай школы – пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Святло праваслаўя”

Ужо не першы год навучэнцы 11-й лідскай школы прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Святло праваслаўя”, арганізатарам якога з’яўляецца ДУА “Інстытут тэалогіі імя Святых Мяфодзія і Кірыла БДУ”. Сёлета на конкурс былі прадстаўлены чатыры даследчыя і адна літаратурная праца, над якімі працавалі дзесяць навучэнцаў старэйшых класаў. Творчыя працы школьнікаў адзначаны Дыпломамі рознага ўзроўню.

У намінацыі “Не стаіць сяло без праведніка” былі прадстаўлены тры даследчыя работы. Праца “Алесь Мацулевіч: Давайце гартаць старонкі мінулага разам…” да Года гістарычнай памяці, аўтары Віялета Каўцэвіч і Яна Каліноўская, вучаніцы 11 класа, уганаравана дыпломам I ступені. Дыпломам II ступені ўганаравана праца вучаніцы 6А класа Кацярыны Васілеўскай “Тваё слаўнае імя, настаўнік”. У гэтай жа намінацыі праца “Віктар Іванавіч Кудла – слаўны сын зямлі Лідскай”, аўтары Дар’я Белавус, Ксенія Краснадубская і Мікалай Бухцееў, вучні 9 Б класа, адзначана дыпломам III ступені.

У намінацыі “Мой храм пад мірным небам Беларусі” на конкурс была прадстаўлена даследчая праца “Храм Усіх Святых горада Ліды: гісторыя і сучаснасць”, аўтары Ягор Смірноў, Алена Лычкоўская і Ганна Юнда, вучні 9 Б класа, узнагароджаны дыпломамі II ступені.

На літаратурны конкурс у намінацыі “Гімн маёй душы роднай Беларусі” былі прадстаўлены вершы вучаніцы 8 А класа Лізаветы Лебядзевіч “Гімн сям’і”, “Гімн маёй душы роднай Беларусі”, якія былі адзначаны дыпломам III ступені.

Высокія ўзнагароды і невялікія падарункі пераможцы атрымалі з рук першага прарэктара Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэя Сергія Гардуна. Педагогі, якія падрыхтавалі пераможцаў конкурсу, былі ўзнагароджаны падзячнымі лістамі і кнігамі духоўнага зместу.

Натхнёныя, з зарадам станоўчых эмоцый, школьнікі вярнуліся ў родны горад. Удзел у конкурсе і высокія ўзнагароды запалілі ў сэрцах дзяцей святло любові і радасці, святло праваслаўя.

Наталля Анашкевіч, класны кіраўнік

9 Б класа сярэдняй школы №11 г. Ліды.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0924
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0619
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

17 ліпеня 2026, 06:5715
Далучайцеся да нас