Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У памяці народнай

У памяці народнай

1 чэрвеня 2022, 20:59 Грамадства 64
У памяці народнай

20 траўня ў Баранавічах адкрылі мемарыял Героям Беларусі Андрэю Нічыпорчыку і Мікіце Куканенку.

Год таму амаль усе беларусы перажывалі гібель лётчыкаў, якія загінулі ў Баранавічах. 19 траўня 2021 года падчас трэніровачных палётаў вучэбна-баявы самалёт Як-130 страціў кіраванне і пацярпеў крушэнне. Пілоты 116-й гвардзейскай штурмавой авіябазы не капультаваліся…

Яшчэ да таго, як следства вынесла вердыкт, было зразумела: лідскія лётчыкі маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка здзейснілі подзвіг. Відавочцы падзеі сведчылі: некіраваны самалёт, які падаў на жылыя дамы, у долі секунды памяняў свой маршрут – Як-130 прызямліўся на невялічкім пятачку зямлі. Толькі дзякуючы прафесійным дзеянням экіпажа, ахвяр сярод мірных жыхароў удалося пазбегнуць. За мужнасць і гераізм пры выкананні воінскага абавязку Указам Прэзідэнта лётчыкам пасмяротна прысвоена высокае званне “Герой Бе-ларусі”.

 Удзячныя грамадзяне і паклапаціліся аб тым, каб увекавечыць памяць лётчыкаў. Кампазіцыя мемарыяла сімвалізуе ўлюбёных у неба прафесіяалаў сваёй справы, сапраўдных патрыётаў, верных прысязе афіцэраў. Аўтар ідэі памятнага знака – маёр Аляксандр Чарнышоў, які служыў у 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе. Над стварэннем скульптурнай кампазіцыі працаваў калектыў з супрацоўнікаў баранавіцкага філіяла ААТ “Брэстпраект”, Баранавіцкай гарадской ЖКГ і “Баранавічырэмбуда” пад кіраўніцтвам архітэктара горада Віталя Палуянчыка. Каваныя жураўлі – работа майстра Мікалая Траяновіча.

Бацька Героя Беларусі Уладзімір Нічыпорчык падзякаваў людзям за памяць, асаблівыя словы ўдзячнасці выказаў тым, хто ад ідэі да яе ўвасаблення стварыў помнік.

– Кранальнае мерапрыемства, якое выклікае пачуццё болі і смутку, і ў той жа час – гонару за нашых сыноў, – падзяліўся бацька Андрэя Нічыпорчыка. – Асэнсоўваючы тыя падзеі, цяжка прыняць, што іх ужо няма. Аднак прыходзіцца з гэтым змірыцца, хоць гэты боль застанецца з намі назаўсёды.

Вераніка КАНЮТА. Фота БелТА.

22 траўня ў Лідзе пры ўдзеле кіраўніцтва раёна, вайскоўцаў, грамадскасці адбылося адкрыццё мемарыяльных дошак на дамах, дзе жылі лётчыкі Героі Беларусі Андрэй Нічыпорчык і Мікіта Куканенка.

Лілея Лапшына.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас