Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Ноч музеяў” у палацы Дамбавецкага

“Ноч музеяў” у палацы Дамбавецкага

1 чэрвеня 2022, 20:55 Культура 50
“Ноч музеяў” у палацы Дамбавецкага

20 траўня маёнтак Дамбавецкага  ў Бердаўцы запрасіў на творчую імпрэзу.  Сустракалі гасцей Аляксандр і Марыя Дамбавецкія.

Маршрут насустрач музейнай ночы ўключаў пяць пляцовак. У прысядзібным парку адбыўся паркавы шпацыр. Сярэднявечныя танцы прадставіла народная аматарская студыя рыцарскіх мастацтваў і сярэднявечнага мадэлявання “Dies Magna”.

У склепе сядзібы ўсіх чакалі прывіды палаца Дамбавецкага і магічныя гісторыі пра іх з’яўленне. Было вельмі цікава і нават трохі жудасна!

У Музеі сям’і прайшла інтэрактыўная экскурсія, а затым усе згулялі ў фанты.

У літаратурна-музычнай гасцёўні адбыўся прагляд спектакля “Патрыкей” народнага лялечнага тэатра “Батлейка” Лідскага аддзела рамёстваў. Прысутныя былі ў захапленні і адорвалі апладысментамі артыстаў сярэднявечнай п’есы!

У гэтую ноч прагучала шмат вершаў і рамансаў, станцавана шмат розных танцаў. Ноч музеяў у палацы Дамбавецкага нікога  не пакінула абыякавым і адчыніла дзверы ў такі цікавы і таямнічы свет гісторыі і мастацтва!

Наш кар.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам
Выданні

«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам

4 снежня 2018, 16:2531
Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў
Грамадства

Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў

16 лістапада 2018, 11:3331
Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта
Выданні

Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта

14 лістапада 2018, 11:2030
Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў
Грамадства

Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў

15 лістапада 2018, 21:3930
Далучайцеся да нас