Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Духоўнае яднанне

Духоўнае яднанне

31 мая 2022, 23:19 Культура 25
Духоўнае яднанне

“Духоўнае яднанне” – так гучыць назва выстаўкі, якая разгарнулася ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея па вуліцы Замкавая, 7. Менавіта яе адкрыццё адбылося ў Дзень сям’і, 15 траўня. Гэтая экспазіцыя змяшчае ў сябе работы, створаныя рукамі мамы і яе дачкі – Алай Аляксееўнай і Марынай Валер’яўнай Кулеш з горада Бярозаўка, што каля Ліды. Яны з’яўляюцца членамі Лідскай аб’ яднанай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”, наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў горада Бярозаўкі. Іх яднае адна справа – ствараць прыгажосць рукамі, дарыць радасць людзям. Гэта духоўнае яднанне, у якім сабраны ўсе гэтыя прыгажосці, рукатворы. Злучае гэтых асоб многае. Сярод захапленняў – гэта вышыўка бісерам, ігра на шумавых інструментах у ансамблі “Вясёлыя хлопцы”, з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі разнастайных мерапрыемстваў. Асобна трэба зазначыць, што мама Ала Аляксееўна займаецца стварэннем карцін у тэхніцы стрынг-арт, вырабамі кветак з паперы і ткані, захапляецца паэзіяй і хораша дэкламуе вершы. Жыццёвае крэда для яе – гэта быць карыснай не толькі сабе і сваёй сям’і, але і прыносіць карысць іншым. А дачка Марына Валер’еўна акрамя агульнага захаплення стварае карціны ў тэхніцы кінусайга, удзельнічае ў тэатральных пастаноўках, захапляецца вакальнымі спевамі. Чым не духоўнае яднанне!?

Выстава “Духоўнае яднанне” – гэта працяг дзейнасці праекта з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі “Передай дабро па коле” і распачынае новы, на гэты раз “выставачны” сезон. Акунуцца ў рукатворнае майстэрства змаглі і першыя наведвальнікі, неабыякавыя лідзяне, якія разумеюць кошт укладзенай у іх чалавечай душы. Гэтыя працы патрабуюць фантазіі, цярпення, далікатнасці, пазітыўнага настрою.

У літаратурнай гасцёўні прайшла гутарка з гасцямі. Шчымлівыя аповеды пра сваю сям’ю, якую вядзе за сабою і, будзем спадзявацца, што ніколі не збочыць з гэтай дарогі, сям’ ю, якую змагла ўтрымаць у сваіх жаночых, але моцых руках, расказала рукадзельніца, мужная духам жанчына Ала Аляксееўна Кулеш. Музыч-ным настроем падзялілася яе дачка Марына Валер’еўна, выканаўшы адну з патрыятычных беларускіх песень.

Сваімі ўражаннямі ад убачанага падзяліліся прысутныя – старшыня Лідскай аб’яднанай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” Самускевіч Алена Аляксандраўна, удзельнікі гістарычнай гасцёўні “Памяць за сабою пакліч”, а таксама сябры літаратурнага аб’яднання “Суквецце”.

Выстаўка “Духоўнае яднанне” будзе працаваць месяц. Яна перадасць эстафету чарговаму рукадзелу. Каму менавіта – застаецца ў сакрэце. У Лідзе і раёне хапае прадстаўнікоў з багатым унутраным светам, якім яны з задавальненнем абяцаюць падзяліцца. А пакуль ёсць магчымасць атрымаць асалоду ад выставы, прадстаўленыя на якой работы духоўна з’ядналі таленавітую сям’ю Кулеш.

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
Далучайцеся да нас