Манумент стаў часткай кампазіцыі “Залатое кола беларускай навукі”, якая, паводле задумы стваральнікаў, павінна сімвалізаваць увасабленне пераемнасці айчыннай навукі і культуры. Яна складаецца з ратонды і скульптур Францішка Скарыны, Казіміра Семяновіча, Сімяёна Полацкага, а цяпер і Яўстаха Тышкевіча і знаходзіцца на праспекце Незалежнасці побач з галоўным будынкам Акадэміі навук і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай. Дадамо, што Яўстаха Тышкевіча лічаць адным з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі.
Паводле СМІ.

