Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пісьменніку Сяргею Панізніку – 80

Пісьменніку Сяргею Панізніку – 80

25 мая 2022, 07:08 Культура 222
Пісьменніку Сяргею Панізніку – 80

Пісьменнік Сяргей Панізнік – энцыклапедыя нашага жыцця, нашай літаратуры. Такіх у Беларусі сёння асобаў засталося мала. А нядаўна ж жылі і Генадзь Кісялёў, і Генадзь Каханоўскі, і Алег Лойка, і Янка Саламевіч, і Арсень Ліс, і Сцяпан Александровіч… Але час не стаіць на месцы.

10 траўня Сяргею Панізніку споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння. Родам ён з Мёрскага раёна. Скончыў Магілёўскае медвучылішча і Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча. Пасля заканчэння вучылішча, Сяргей Панізнік быў накіраваны для афіцэрскай службы ў 120-ю гвардзейскую Рагачоўскую дывізію. Але галоўным дыпломам, з якім ён адправіўся ў войска, быў яго першы зборнік паэзіі “Кастры Купалля”, які пераслаў у Львоў стваральнік кніжачкі Рыгор Барадулін. У ім паэт пісаў:

Не жыў бы ў сэрцы

                                  сум па Беларусі,-           

Я Украіну б роднаю назваў…

Неяк начальству вучылішча паэт-журналіст напісаў заяву на дазвол вывучаць творчасць беларускай паэтэсы-рэвалюцыянеркі Цёткі. І яму дазволілі, таму здабываў звесткі ў Львоўскай навуковай бібліятэцы АН Украіны імя Васіля Стэфаніка (у аддзеле рукапісаў – найперш). Існаваў так званы Беларускі аддзел у Львоўскім музеі ўкраінскага мастацтва. Праз імя Цёткі можна было выявіць адзнакі беларускай прысутнасці ў свеце. Нездарма Пімен Панчанка так выказаўся пра дыфузію культураў: “Мы для братніх народаў бяздонныя верныя донары”. Ну, а калі “Панізніка стварыў Львоў”, то ён і натхніў паэта і на вось такія радкі:        

На акварэльнай любаце        

бузок у Стрыйскім парку цвіў.        

А ў Алаізіным куце        

свяцілася: “Мэ фэцыт Львіў”…

Шмат працаваў Сяргей Панізнік у архівах Львова, шукаў беларускія скарбы і сляды Цёткі. Але найперш, ужо на Бацькаўшчыне, захапіўся паэзіяй. Пісаў вершы, потым дакументальныя аповесці, публіцыстычныя артыкулы. З друку пачалі выходзіць яго кнігі “Палявая пошта”, “Крона надзеі”, “Слова на дабрыдзень”, “Стырно”, “Жыцень” і шмат іншых. Не сядзіць без творчай справы пісьменнік і сёння, шмат піша, выдае. Таму шчыра віншуем Сяргея Сцяпанавіча з юбілеем і жадаем яму зда-роўя і творчага натхнення яшчэ на доўгія гады.

Сяргей Чыгрын.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас