Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Хлеб вайны і хлеб Перамогі

Хлеб вайны і хлеб Перамогі

25 мая 2022, 07:02 Культура 33
Хлеб вайны і хлеб Перамогі

Пра тое, якую цану меў хлеб у час ваеннага ліхалецця, знаёміць інтэрактыўны занятак “Хлеб вайны і хлеб Перамогі”. Напачатку наведвальнікі віртуальна апынуліся на вул. Шубіна ля Лідскага хлебазавода, дзе пазнаёміліся і з гісторыяй назвы вуліцы, і з прадукцыяй прадпрыемства. А затым, уражаныя разнастайнасцю хлебабулачных вырабаў, перамясціліся ў часы ваеннага ліхалецця, калі нават маленькая крошачка станавілася даражэй за золата. Дапамагала пагрузіцца ў атмасферу ваеннай пары выстаўка “Грозна грымнула вайна” і экспазіцыйная частка “Партызанская зямлянка” ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі.

Разнастайнасць у занятак уносілі інтэрактыўныя хвілінкі. Можна было апынуцца на “партызанскай кухні”, набраць дроў і “распаліць” вогнішча, размалоць зерне і… спячы хлеб, калі не хапала мукі.

І, канешне ж, гісторыя 125 г хлеба, якія ляжалі на вагах.

Як голас з мінулага, на занятку прагучала прыказка “Пры сытасці памятай пра голад”, і каментар ужо быў не патрэбны.

Наш кар.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас