Home
Выданні

Дзятлаўскія краязнаўцы выдаюць кнігу за кнігай

Дзятлаўскія краязнаўцы выдаюць кнігу за кнігай

Апошнія пяць гадоў плённа працуюць краязнаўцы з Дзятлава. Следам за гісторыкам Фёдарам Красюком, які напісаў і выдаў дзве кнігі пра падарожжы па старых вуліцах Дзятлава, свет пабачылі кнігі іншых краязнаўцаў Дзятлаўшчыны. Гэта выданні Валерыя Петрыкевіча, Міхаіла Лук’янчыка і Алены Абрамчык. Найбольш актыўную даследчыцкую працу на ніве краязнаўства праводзіць супрацоўніца Дзятлаўскага краязнаўчага музея Алена Абрамчык. Яна ўжо напісала і выдала цудоўныя і цікавыя выданні: “Дзятлаўскі край: вядомыя і невядомыя старонкі”, каляровыя альбомы “Пішу тое, што хвалюе” і “Вабяць родныя прасторы”, напісаныя ў суаўтарстве з мастакамі Валерыям Ранцэвічам і Іванам Козелам. І вось нядаўна ў Гародні з друку выйшла новая кніга Алены Абрамчык “Дарогамі Дзятлаўшчыны”. На 412 старонках аўтарка з захапленнем напісала пра вядомых людзей Дзятлаўшчыны, пра знакавыя мясціны і гістарычныя падзеі на Дзятлаўскай зямлі. Шмат старонак у кнізе адведзена Другой сусветнай вайне. Гэта і ўспаміны людзей, і невядомыя ваенныя факты, і пра тых, хто вызваляў Дзятлава ад гітлераўскіх акупантаў, і пра ліпічанскі атрад Талаша і г.д. З цікавасцю чытаюцца артыкулы ў кнізе пра таямніцы партызанскага патэфона, пра генеральскі плашч і скураное паліто, і пра невядомага раней паэта з Ліпічанскай пушчы Вахоніна. Шмат добрых і шчырых радкоў у кнізе адведзена дзеячам Заходняй Беларусі Ігнату Дварчаніну і Юрыю Тарасюку, святару Феафану Семяняку, вучонаму Міхаілу Нікіфараву, мастаку Напалеону Ордзе, пісьменнікам дзятлаўскай зямлі, і многім іншым асобам, лёс якіх быў звязаны з Дзятлаўшчынай. Кнігі дзятлаўскіх краязнаўцаў, у тым ліку Алены Абрамчык, заслугоўваюць самай вялікай павагі да творчасці аўтараў і з’яўляюцца вельмі карыснымі ў вывучэнні роднага краю, найперш сваёй малой радзімы.

Аксана Шпак.

Previous article Май на значках
Next article НА ВЯСНОВЫМ АДВЯЧОРКУ...

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515