Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Чэхіі выйшла кніга пра лексіку беларускіх гаворак Літвы

У Чэхіі выйшла кніга пра лексіку беларускіх гаворак Літвы

27 красавіка 2022, 06:37 Выданні, Мова, Навука, У свеце 55
У Чэхіі выйшла кніга пра лексіку беларускіх гаворак Літвы

У Празе выйшла новая манаграфія польскага беларусіста Міраслава Янковяка “Лексіка беларускіх гаворак Літвы. Моўная спадчына балта-славянскага памежжа”. Публікацыя – вынік шматгадовых дыялекталагічных экспедыцый, якія праводзіліся аўтарам з 2009 года.

Манаграфія памерам у 624 старонкі складаецца з дзвюх асноўных частак. Першая – характарыстыка беларускіх гаворак Літвы ў лексічным аспекце, а другая – слоўнік.

У першай частцы лінгвіст апісаў гістарычныя міграцыйныя працэсы славян і балтаў, якія паўплывалі на ўзнікненне і фармаванне беларускіх гаворак балта-славянскага памежжа, прааналізаваў дыялектную лексіку ў арэальным аспекце, апісаў запазычанні з бал-цкіх, польскай, рускай ды іншых моў. Апошні раздзел прысвечаны тэарэтычным разважанням над лексікай у кантэксце розных лінгвістычных тэорый.

Другая частка кнігі – слоўнік беларускіх гаворак у Літве, падзелены на некалькі меншых слоўнікаў: а) дыялектная лексіка з падзелам на арэалы і тэматычныя кругі; б) запазычанні з падзелам на мовы і тэматычныя кругі.

Манаграфію дапаўняюць розныя дадаткі.

Кніга пра лексіку беларускіх гаворак Літвы – не першая буйная публікацыя польскага лінгвіста на беларускую тэматыку. Раней у яго выйшла дзве манаграфіі пра сучасныя беларускія гаворкі ў Латвіі, а таксама, сумесна з Нінай Баршчэўскай – грунтоўнае выданне “Беларуская дыялекталогія”.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5437
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Далучайцеся да нас