Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Акцыя, прысвечаная Ігнату Дамейку

Акцыя, прысвечаная Ігнату Дамейку

27 красавіка 2022, 06:49 Грамадства 15
Акцыя, прысвечаная Ігнату Дамейку

Краязнаўцы і музейшчыкі Дзятлаўшчыны правялі акцыю “Пасадзі дубок Дамейкі”. Яна прысвечана 220-годдзю з дня нараджэння Ігната Дамейкі (1802-1889) – сябра таварыства філаматаў, удзельніка паўстання 1830-1831 гадоў, навукоўца, рэфарматара, геолага, мінеролага, мемуарыста. Юбілей гэты будзе адзначацца сёлета ў ліпені. Восенню 1823 года з Вільні Ігнат Дамейка быў высланы пад нагляд паліцыі ў вёску Заполле на Лідчыну і ў вёску Жыбартоўшчына паблізу Дзятлава. Яму назаўсёды было забаронена паступаць на дзяржаўную службу і займацца грамадскай дзейнасцю. У Жыбартоўшчыне родны дзядзька Ігната Дамейкі меў маёнтак, дзе і пасяліўся яго пляменнік. Але ў глушы жыць было няпроста. Тым не менш, Ігнат Дамейка на сваёй сядзібе пачаў праводзіць доследы па вырошчванні жывёлы на навуковай аснове, вёў інтэнсіўную перапіску з сябрамі.

Пазней у сядзібе жыў Леан Дамейка, пляменнік Ігната, удзельнік паўстання 1863 года. На сцяне захавалася ўмураваная таблічка з прозвішчам дзядзькі Ігната Дамейкі, таксама Ігната. Сёння, 16 красавіка, у Жыбартоўшчыне, на святой для дзятлаўчан зямлі, землякі пасадзілі дубкі Дамейкі. Такія дубкі на працягу некалькіх бліжэйшых тыдняў будуць пасаджаны і ў іншых мясцінах, звязаных з Ігнатам Дамейкам, на Гарадзеншчыне. Цяпер зямля Жыбартоўшчыны належыць прадпрымальніку Канстанціну Шуляку. Ён таксама прыняў актыўны ўдзел у акцыі памяці свайго знакамітага земляка. Пасадзіць дубкі прыйшлі і супрацоўнікі Дзятлаўскага краязнаўчага музея Алена Абрамчык, Вольга Цюшляева, дзятлаўскія краязнаўцы Валерый Петрыкевіч і Анатоль Альшэўскі. А ініцыятарам акцыі “Пасадзі дубок Дамейкі” стаў Зміцер Юркевіч з Менска, які займаецца вывучэннем жыцця і дзейнасці славутага ліцвіна.

Аксана Шпак.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Верабей чырыкае для дзяцей
літаратура

Верабей чырыкае для дзяцей

21 лістапада 2025, 18:3421
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0918
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3817
Далучайцеся да нас