Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідзе прэзентавалі “Новы замак” і ўручылі прэмію імя Анатоля Іверса

У Лідзе прэзентавалі “Новы замак” і ўручылі прэмію імя Анатоля Іверса

19 красавіка 2022, 22:21 Выданні 51
У Лідзе прэзентавалі “Новы замак”  і ўручылі прэмію імя Анатоля Іверса

9 красавіка ў лідскім філіяле “Гарадская бібліятэка № 3” у рамках чарговага паседжання Аматарскага аб’яднання сяброў беларускай мовы імя Францішка Багушэвіча адбылася прэзентацыя гарадзенскага літаратурнага часопіса “Новы замак” (№ 10). Пісьменнік і выдавец Станіслаў Суднік распачаў прэзентацыю, падзякаваўшы ўсім за ўдзел у гэтай шчырай сустрэчы ў Лідзе.

А потым адбылося ўручэнне Гарадзенскай абласной літаратурнай прэміі імя Анатоля Іверса. Гэтую прэмію атрымаў лідскі паэт і публіцыст Уладзімір Васько. Прэмію Уладзіміру Гаўрылавічу ўручылі Янка Трацяк, Валянцін Дубатоўка і Сяргей Чыгрын са Слоніма. Сяргей Чыгрын адзначыў, што “ў 1981 годзе напісаў рэцэнзію на першы зборнік Уладзіміра Васько “Прасветленасць” і апублікаваў тады ў “ЛіМе”. Хто мог падумаць, што пройдзе шмат гадоў і выпадзе нагода ўручыць лідскаму паэту гэтую заслужаную прэмію”. Уладзімір Васько ў сваю чаргу шчыра падзякаваў усім за прэмію і распавёў пра чарговы гадавік “Новага замка”, аналізуючы творы гарадзенскіх літаратараў. Падчас прэзентацыі пра “Новы замак” свае суб’ектыўныя думкі выказалі рэдактар выдання Янка Трацяк, а таксама Валянцін Дубатоўка, Ала Петрушкевіч і Іван Буднік з Гародні, Рычард Бялячыц са Шчучына, Сяргей Чыгрын і Мікола Канановіч са Слоніма, Валерый Петрыкевіч з Дзятлава. З Ліды завіталі на прэзентацыю Станіслаў Суднік, Леанід Лаўрэш, Уладзімір Васько, Міхась Мельнік, Сяржук Чарняк, Вольга Ашмяна-Бічэль і іншыя аматары літаратуры. Выступоўцы чыталі свае творы, успаміналі Аляксея Пяткевіча і Юрку Голуба – таленавітых гарадзенскіх літаратараў, якія пакінулі гэты свет, а таксама падзяліліся сваімі прапановамі і заўвагамі.

Падчас прэзентацыі Гарадзенскага гадавіка прысутным былі прадстаўлены новыя выданні –  кніга Валерыя Петрыкевіча “Там, дзе цячэ Маўчадка” і другі выпуск наваградскага літаратурнага альманаха “Стольны град”. Напрыканцы сустрэчы ў Лідзе, прысутных радаваў песнямі вядомы бард Сяржук Чарняк. А Лідская гарадская бібліятэка атрымала ў падарунак шмат цікавых выданняў.

Барыс Баль,

здымкі С. Судніка.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3418
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3415
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Далучайцеся да нас