Home
Грамадства

Католікі адсвяткавалі Вербніцу

Католікі адсвяткавалі Вербніцу

10 красавіка католікі Беларусі ціха і мірна адсвятка-валі Уваход Гасподні ў Ерусалім, або Пальмавую нядзелю.

У апошнюю нядзелю Вялікага посту, за тыдзень да Вялікадня, вернікі хрысціяне святкуюць урачысты ўваход Езуса Хрыстуса ў Ерусалім напярэдадні сваіх крыжовых пакут. Царква трактуе гэтую падзею як самаахвяраванне Сына Божага ў імя адкуплення грахоў свету, а таксама як выкананне наканаванага прароцтва аб царскім служэнні Хрыста. У гэты дзень больш за дзве тысячы гадоў таму назад іўдзеі, якія прыйшлі на свята Вялікадня, сустрэлі Езуса як месію, прарока і вялікага цудатворца. Дарослыя і дзеці спявалі і радаваліся, высцілалі дарогу пальмавымі галінкамі, усклікаючы: “Асанна Сыну Давідаваму!” Галіны палестынскай пальмы, якія сімвалізуюць вялікую радасць, у нас замяніла вярба, адсюль і назва – Вербная нядзеля. У гэты дзень вернікі стаяць на набажэнстве з асвячонымі ў храме галінкамі вярбы, сустракаючы Хрыста. Перад пачаткам службы традыцыйна праводзіцца шэсце вакол храма або ў самім храме.  Працэсія сімвалічна ўяўляе сабой людзей, якія выйшлі насустрач Збаўцу падчас Уваходу Сына Божага ў Ерусалім.

 

Previous article У Лідскім раёне ў Год гістарычнай памяці запланавана правесці больш за 100 значных культурных мерапрыемстваў
Next article Янка Купала. Вялікдзень

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515