• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 18 мая 2022
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
“ДА ВЫТОКАЎ ДУХОЎНАСЦІ І МАРАЛЬНАСЦІ ПРАЗ ПРАВАСЛАЎНУЮ КНІГУ”

“ДА ВЫТОКАЎ ДУХОЎНАСЦІ І МАРАЛЬНАСЦІ ПРАЗ ПРАВАСЛАЎНУЮ КНІГУ”

5 красавіка 2022, 23:07 Грамадства, Культура 5
“ДА ВЫТОКАЎ ДУХОЎНАСЦІ І МАРАЛЬНАСЦІ ПРАЗ ПРАВАСЛАЎНУЮ КНІГУ”

З 22 па 24 сакавіка ў епархіяльнай бібліятэцы пры Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы г. Ліды, якая дзейнічае пры філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”, быў рэалізаваны выставачны праект “Да вытокаў духоўнасці і маральнасці праз праваслаўную кнігу”.

Дадзены праект прымеркаваны да значнай падзеі ў гістарычнай памяці нашага народа – да святкавання 1030-годдзя прысутнасці Праваслаўя на беларускай зямлі. Гэтаму знамянальнаму юбілею ў Беларускай Праваслаў-най Царкве прысвечаны ўвесь 2022 год.

Арганізатарамі выставачнага праекта выступілі Лідская епархія Беларускага Экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы, дзяржаўная ўстанова культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” пры падтрымцы аддзелаў адукацыі і культуры Лідскага выканаўчага камітэта.

Экспазіцыя дэманстравала як старадрукаваную царкоўную літаратуру, так і змяшчала выданні праваслаўнай літаратуры сучаснай рэдакцыі.

Самы ўнікальны экспанат – “Мінея”, адна з набажэнцкіх кніг, выдадзеная ў 1724 годзе. У наведвальнікаў з’явілася магчымасць не толькі пабачыць рарытэт, але і дакрануцца да яго, пагартаць і адчуць дух таго часу. Не меншай увагі вартыя выданні ХІХ стагоддзя. Цікавасць уяўляюць кнігі не толькі па сваім унутраным напаўненні, але і па знешнім афармленні – вокладкі некоторых выкананы з дрэва і абцягнуты скурай, а папера нават сёння пахне ладанам і воскам. Усе прадстаўленыя старадрукі захоўваюцца ў сучасных лідскіх храмах. Некаторыя і па сённяшні дзень выкарыстоўваюцца падчас набажэнстваў.

У сучасных кніжных выданнях, прадстаўленных на выставе, адлюстраваны шлях беларускай праваслаўнай царквы, гісторыя і лёс яе храмаў і святынь. Экспанаваліся жыціі вялікіх беларускіх падзвіжнікаў і святых. Гэта частка выставы стала свайго роду візіткай епархіяльнай бібліятэкі пры Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы г. Ліды. Яе фонд налічвае больш за 2,5 тысяч экзэмпляраў. Чытач можа знайсці літаратуру духоўнай накіраванасці на любы густ і ўзрост.

– Праз друкаванае слова чалавек далучаецца да духоўнай мудрасці, – адзначае сакратар Лідскай епархіі, куратар епархіяльнай бібліятэкі протаіерэй Максім Цыгель. – Таму асноўная мэта выставачнага праекту – паказаць прыгажосць праваслаўнай кнігі, прывіць цікавасць да чытання і ўвогуле да кнігі. Ніколі не пакідайце кнігу і рабіце правільны выбар літаратуры, якую берыцё ў рукі, дзеля якой адчыняеце сваё сэрца.

Працягам выставы сталі сустрэчы духавенства Лідскай епархіі з навучэнцамі дзяржаўных устаноў адукацыі г. Ліды. Святары кампетэнтна, цікава і ў той жа час вельмі даступна распавядалі дзецям пра гісторыю праваслаўя на беларускіх землях, пра ролю Царквы ў станаўленні і развіцці нашай дзяржавы, пра неабходнасць захавання памяці пра мінулае сваёй Айчыны, пра выхаванне беражлівых адносінаў да духоўнай і культурнай спадчыны беларускага народа. Дзеці змаглі адкрыць для сябе шмат новага і цікавага, а таксама атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні.

Мы спадзяемся, што выставачны праект не толькі знайшоў сваіх прыхільнікаў, але і выканаў галоўную мэту – фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей у падрастаючага пакалення. А што можа паслужыць для гэтага лепшым падмуркам, чым праваслаўныя традыцыі беларускага народа, якія выкрышталізоўваліся на працягу стагоддзяў?

Загадчык аддзела бібліятэчнага

маркетынгу ДУК “Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы”

      Дар’я Марцінкевіч.

 

Фота № 1: Святар Уладзмір Яроміч і навучэнцы 1 класа ДУА “Гімназія № 1 г. Ліды”;

Фота № 2: Святар Уладзмір Яроміч, настаўнік Анашкевіч Н.М. з 9 класам ДУА “СШ № 11 г. Ліды”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Актывісты ААСБМ імя Ф. Багушэвіча выступілі ў навучальных установах
Мова

Актывісты ААСБМ імя Ф. Багушэвіча выступілі ў навучальных установах

11 сакавіка 2022, 21:4320
Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый  Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў
Грамадства

Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў

17 студзеня 2022, 21:5820
Народны паэт будзе ўшанаваны ў нацыянальнай скарбніцы
Навука

Народны паэт будзе ўшанаваны ў нацыянальнай скарбніцы

17 лютага 2022, 13:4619
“Наша слова” на паперы выйдзе не скора
Грамадства

“Наша слова” на паперы выйдзе не скора

11 мая 2022, 18:4519
Далучайцеся да нас