Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Дзятлаве прэзентавалі кнігу мясцовага краязнаўца

У Дзятлаве прэзентавалі кнігу мясцовага краязнаўца

16 сакавіка 2022, 09:25 Выданні 42
У Дзятлаве прэзентавалі кнігу мясцовага краязнаўца

У Дзятлаве адбылася прэзентацыя кнігі Валерыя Петрыкевіча “Там, дзе цячэ Маўчадка”, якая выйшла з друку ў гарадзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт”.

Гэта першая краязнаўчая кніга дзятлаўскага культурна-грамадскага актывіста, які ў апошнія 10 гадоў шмат зрабіў і робіць для роднай Дзятлаўшчыны па ўшанаванні сваіх знакамітых землякоў. Мерапрыемства распачала дзятлаўская паэтка і краязнавец Алена Абрамчык, якая прысутным расказала пра жыццёвы і творчы шлях Валерыя Міхайлавіча, пра тыя добрыя справы і клопаты, якія ён ажыццяўляе на сваёй зямлі. Павіншаваць земляка з выхадам першай даследчай кнігі прыйшлі яго сябры, сваякі і былыя вучні. Добрыя словы ў адрас Валерыя Петрыкевіча сказалі краязнавец Фёдар Красюк, сябра з Наваельні Уладзімір Рудзеў, былы педагог Раіса Лакіза і многія іншыя. Са Слоніма прыехалі на прэзентацыю пісьменнікі Сяргей Чыгрын і Мікола Канановіч. Падчас мерапрыемства Валерый Петрыкевіч падараваў усім прысутным сваю кнігу з аўтографам. А прысутныя ў сваю чаргу пажадалі Валерыю Міхайлавічу здароўя і новых кніг.

Альжбета Бельская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2619
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2718
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Далучайцеся да нас