Home
Культура

Казюкі ў Гародні

Казюкі  ў  Гародні

Свята рамеснікаў традыцыйна праходзіць у першыя вясновыя дні. Сёлета больш за сотню майстроў народных промыслаў прадставілі свае вырабы з самых розных матэрыялаў. Ганаровае месца на кірмашы заняла разьба па дрэве. Менавіта гэтаму віду рамяства была прысвечана цырымонія пасвячэння маладога майстра ў гільдыю рамеснікаў.

Як вызначылі арганізатары свята, з гэтага года кожны кірмаш будзе мець свой кірунак. Напрыклад, сёлета пад увагай вырабы з драўніны, у наступным годзе можа быць саломка ці кераміка. Адпаведна ім будуць праходзіць абрады пасвячэння ў майстры. Такі фармат ладзіўся ўпершыню.

А самому кірмашу “Казюкі” ў Гародні больш за 20 гадоў. Як падкрэсліў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гарадзенскага гарвыканкама Аляксандр Каваленка, свята мае асаблівае значэнне, бо аб’ядноўвае ўсіх, хто захоўвае і працягвае старажытныя рамёствы. Ён зазначыў, што сёлета на кірмаш прыехала больш за сто рамеснікаў.

Трэба сказаць, што само свята праводзіцца ў гонар ахоўніка рамеснікаў Святога Казіміра, прадстаўніка дынастыі Ягелонаў, які жыў яшчэ ў ХV стагоддзі. Ён памёр маладым 4 сакавіка ва ўзросце 25 год у Гародні. Кананізаваны праз два стагоддзі. З тае пары з’яўляецца ахоўнікам моладзі і рамеснікаў, а ў яго гонар пачалі праводзіцца кірмашы. У Гародні традыцыя адноўлена больш за 20 гадоў таму і лічыцца пачаткам новага сезону кірмашоў. Лічылася, як пройдзе першы дзень гандлю, такім будзе і ўвесь год.

Маргарыта Ушкевіч.

Фота аўтара

Previous article У Дзятлаве прэзентавалі кнігу мясцовага краязнаўца
Next article Са святам вясны, дарагія беларусачкі!

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215