Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Як вучні 11-й школы ў Лідзе зіму праводзілі

Як вучні 11-й школы ў Лідзе зіму праводзілі

15 сакавіка 2022, 23:07 Культура 12
Як вучні 11-й школы ў Лідзе зіму праводзілі

Вучні 9 “Б” класса 11 лідскай школы ў шосты школьны дзень наведалі раённае свята “Провады зімы”, якое праходзіла на пляцоўцы каля Лідскага замка. Масленіца для школьнікаў – адно з любімых святаў. Штогод яны прымалі ўдзел ў масленічных забавах. І на гэты раз таксама адправіліся на свята, каб дакрануцца да гістарычнай памяці беларускага народа.

Юнакі і дзяўчаты наведалі інтэрактыўныя пляцоўкі, падрыхтаваныя для ўдзельнікаў свята ўстановамі культуры Лідскага раёна. З задавальненнем вучні прымалі ўдзел у займальных конкурсах, спаборніцтвах, гульнях, вадзілі карагоды, вялі жартоўныя баі, лавілі “гарачыя пельмені”.

Дзевяцікласнікі не прайші міма пляцоўкі ГА БРСМ. Кожны ахвочы меў магчымасці паспрабаваць скласці Спілс-карту Рэспублікі Беларусь. А каб справа пайшла хутчэй, вучні ўсе разам узяліся за выкананне задання. За хуткі час каманда склала карту. Кожны ўдзельнік атрымаў падарункі ад арганізатараў пляцоўкі. Сумесная праца ў чарговы раз даказала школьнікам, што разам справа ладзіцца значна хутчэй.

А якая ж масленіца без бліноў, сімвала свята? Таму кожны мог пачаставацца блінамі на свой густ.

Арганізатары свята пастаралася стварыць настрой весялосці, даставіць дарослым і дзецям радасць і незабыўныя эмоцыі на цэлы каляндарны год.

Хочацца падзякаваць арганізатарам мерапрыемства за прыемныя і станоўчыя хвіліны падчас святкавання Масленіцы.

Наталля Анашкевіч,

класны кіраўнік 9 “Б” класа

СШ № 11 г. Ліды.

 

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5432
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас