Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідзе весела і з размахам правялі зіму

У Лідзе весела і з размахам правялі зіму

15 сакавіка 2022, 22:54 Культура 0
У Лідзе весела і з размахам правялі зіму

З даўніх часоў у беларусаў існавала традыцыя весела і з размахам выпраўляць зіму і сустракаць вясну. Вось і сёлета 26  лютага каля сцен Лідскага замка прайшло раённае свята “Провады зімы”. Менавіта тут, пачынальна з дванаццаці раніцы, разгарнуліся народныя гулі, прысвечаныя правадам зімы. Свята абяцала стаць яркім і запамінальным.

Правесці зіму і пацешыцца хуткаму наступленню вясны сабраліся людзі рознага ўзросту. Працаўнікі культуры Лідчыны падрыхтавалі яркае фальклорнае свята. Вясёлыя персанажы не давалі нудзіцца гараджанам: гаспадарамі сцэны каля сцен Лідскага замка сталі артысты Палаца культуры, раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, аддзела рамёстваў і традыцыйны культуры, а таксама госці нашага горада – ансамбль цыганскай песні і танцу “Ігрыца” з г. Менска. Яны жартавалі, спявалі, танчылі і разам з гасцямі свята вадзілі карагоды.

Жыхары Ліды з задавальненнем удзельнічалі ў розных конкурсах і крэатыўных спаборніцтвах. Кожны мог знайсці сабе занятак па душы, атрымаць зарад добрага настрою і порцыю яркіх уражанняў. Каля сцен Лідскага замка раскінуліся гульнявыя пляцоўкі, дзе гасцей свята забаўлялі працаўнікі філіялаў цэнтра культуры і народнай творчасці, спецыялісты Лідскага раённага камітэта ГА “БРСМ”.

У рамках мерапрыемства адбыўся конкурс тэматычных пляцовак-фотазон “Бывай, зімачка!”. З вялікай цікавасцю госці не толькі разглядалі фотазоны, якія змайстравалі раённыя і гарадскія ўстановы, але і фатаграфаваліся на іх фоне.

– Да конкурсу рыхтаваліся тры дні, – кажа загадчыца аддзела дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці Лідскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Вольга Юневіч. – Пляцоўка атрымалася вельмі прыгожая.

Па словах намесніка дырэктара па навучальна-выхаваўчай працы Лідскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя меліярацыйнага будаўніцтва Анастасіі Хаткевіч, на выраб пляцоўкі-фотазоны ўстанове спатрэбіўся роўна тыдзень.

 – Абмяркоўвалі з педагогамі і навучэнцамі, як будзе выглядаць пляцоўка. Затым вырашылі, што галоўным элементам яе стануць бліны. Прыгатавалі іх нашы навучэнцы і майстры. Лічу, што ў нас самая лепшая пляцоўка-фотазона, – сказала Анастасія Хаткевіч.

Чаго на свяце сапраўды шмат, дык гэта пачастункаў: бліноў з рознымі начыннямі, шашлыкоў, піражкоў і іншай разнастайнай выпечкі. Апроч гэтага, каб наведвальнікі  маглі набыць вырабы ручной працы – традыцыйна свае шэрагі раскінуў “горад майстроў”.

Скончылася свята па традыцыі спальваннем пудзіла Марэны – славянскай язычніцкай багіні зімы.

lidanews.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Родная мова вызначае здольнасць успрымаць музыку
Мова

Родная мова вызначае здольнасць успрымаць музыку

17 мая 2023, 06:4953
Беларускі Жуль Верн
літаратура

Беларускі Жуль Верн

17 мая 2023, 06:3451
Навіны Германіі. Гарады Германіі: Глюксбург
У свеце

Навіны Германіі. Гарады Германіі: Глюксбург

17 мая 2023, 06:4237
Навіны Германіі. Прэс-рэліз: "Пункт гледжання. Слова экспертам з Германіі"
Грамадства

Навіны Германіі. Прэс-рэліз: "Пункт гледжання. Слова экспертам з Германіі"

11 мая 2023, 22:2537
Далучайцеся да нас