Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Кніга легендаў і паданняў ад Сяргея Чыгрына

Кніга легендаў і паданняў ад Сяргея Чыгрына

2 сакавіка 2022, 16:21 Выданні 94
Кніга легендаў і паданняў ад Сяргея Чыгрына

У менскім выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” выйшла з друку прыгожая кніжка легендаў і паданняў Сяргея Чыгрына са Слоніма “Камень-бацька і камень-сын”. Кніжка выйшла ў серыі “Беларускія пісьменнікі – дзецям” накладам 1600 асобнікаў.

У кнізе занатаваны і апрацаваны прыклады вуснага народнага мастацтва, сабраныя аўтарам на працягу многіх гадоў ад сваіх землякоў на Слонімшчыне, Зэльвеншчыне і Дзятлаўшчыне. Праз легенды і паданні жыхары гэтых рэгіёнаў здаўна імкнуліся растлумачыць мясцовыя аб’екты і назвы вёсак, рэчак, азёраў, крыніц, асобных дрэў, камянёў, лясных мясцін, урочышчаў і інш. У аснове тлумачэння ляжаць легендарныя падзеі, уяўна-фантастычныя сюжэты, імёны канкрэтных людзей і звышнатуральных істот, якія ў гістарычным часе абраслі домысламі. Народнай фантазіяй аздоблены кароткія паданні, у якіх дзейнічаюць істоты язычніцкай славянскай міфалогіі – чорт, змей, русалка, лесавік і г.д.

Кніга Сяргея Чыгрына “Камень-бацька і камень-сын” будзе карыснай і цікавай для ўсіх, каму дарагая родная мова і культура, фальклор і наша гісторыя.

Альжбета Руніцкая.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4918
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3217
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0815
Далучайцеся да нас